Артур Кап (18781952) — эстонскі кампазітар і педагог, аркестравы дырыжор і дзеяч асветы. Заслужаны дзеяч мастацтваў ЭССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950).

Артур Кап
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 лютага 1878(1878-02-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1952(1952-01-14)[2][1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Ёазеп Кап[d]
Дзеці Эўген Кап
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, настаўнік
Інструменты арган[d]
Выхаванцы Эвальд Ааў, Els Aarne[d], Густаў Эрнесакс і Эўген Кап
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 (28) лютага 1878 года ў Суурэ-Яані Фелінскага павета Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі (цяпер павета Вільяндзімаа Эстоніі). Яго бацька Ёазеп Кап быў арганістам і дырыжорам.

Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класе аргана Л. Гаміліуса (1898) і па класе кампазіцыі М. А. Рымскага-Корсакава (1900). Пасля заканчэння кансерваторыі пераехаў у Астрахань, дзе ўзначаліў мясцовае аддзяленне Рускага музычнага таварыства.

У 1904—1920 гадах — дырэктар Астраханскага музычнага вучылішча (цяпер Астраханскі музычны каледж імя М. П. Мусаргскага).

У 1920 годзе Кап быў запрошаны ў якасці дырыжора опернага тэатра «Эстонія» і разам з сям’ёй пераехаў у Талін. У 1920—1924 гадах — дырыжор тэатра «Эстонія», з 1920 года вёў педагагічную работу (у 1925—1943 — прафесар Талінскай кансерваторыі). Аўтар араторыі «Ёў» (1930), кантаты «Да сонца», 5 сімфоній, арганных канцэртаў, сімфанічных сюіт. Унёс вялікі ўклад у развіццё харавой музыкі. Сярод яго вучняў былі Г. Эрнесакс, Э. Ааў.

Артур Кап памёр 14 студзеня 1952 года ў Суурэ-Яані. Пахаваны на мясцовых могілках.

5-я сімфонія-кантата Артура Капа «Сімфонія свету» (1949—1951) была завершана яго сынам і вучнем — кампазітарам Эўгенам Капам (1908—1996).

Вучнем Артура Капа быў і яго пляменнік Вілем Кап (1913—1964).

Зноскі

  1. а б Artur Kapp // Musicalics
  2. Капп Артур Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б Капп Артур Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.