Густаў Эрнесакс (эст.: Gustav Ernesaks; 19081993) — эстонскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог, публіцыст. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Народны артыст СССР (1956). Лаўрэат Ленінскай (1970) і дзвюх Сталінскіх прэмій (1947, 1951). Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна Эстонскай ССР.

Густаў Эрнесакс
эст.: Gustav Ernesaks
Дата нараджэння 12 снежня 1908(1908-12-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1993(1993-01-24)[1] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Стэла Эрнесакс[d]
Дзеці От Эрнесакс[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Артур Кап
Прафесіі дырыжор, кампазітар, хормайстар, музычны педагог, настаўнік, кінакампазітар, публіцыст
Жанры опера
Выхаванцы Tiia-Ester Loitme[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР
Estonian Red Cross Order Fifth Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 лістапада (12 снежня) 1908 года ў вёсцы Перыла (цяпер у воласці Раазіку, павет Хар’юмаа, Эстонія). У 1912 годзе сям’я пераехала ў Талін і пражывала ў раёне Ласнамяэ.

Адначасова з заняткамі ў Талінскай гімназіі вучыўся ў Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра; 1924—1927, клас фартэпіяна і аргана). У 1929 годзе зноў паступіў у кансерваторыю, якую скончыў у 1931 годзе па класе музычнай педагогікі і ў 1934 годзе — па класе кампазіцыі ў А. Капа. У кансерваторыі таксама вучыўся ў Ю. Аавіка.

З 1931 года — выкладчык спеваў у навучальных установах (2-я Талінская гімназія для дзяўчынак (1931—1937), Талінская гарадская школа камерцыі і гандлю для хлопчыкаў (1932—1935), прыватная гімназія для дзяўчынак Эльфрыды Лендэр (1934—1941), Талінскі англійскі каледж (1937—1940)) і дырыжор хораў (хор «Välgumihklid», хор 2-й Талінскай гімназіі для дзяўчынак, змешаны хор Талінскага англійскага каледжа, Талінскі жаночы хор работнікаў адукацыі (1931—1941), Змешаны хор ÜENÜTO). У 1935—1937 гадах кіраваў Таварыствам мужчынскага харавога спеву ў Таліне.

У тыя ж гады прыступіў да творчай дзейнасці. З 1937 года — выкладчык педагагічнага аддзялення, у 1944—1946 гадах — дэкан выканальніцкага факультэта, з 1945 года — загадчык кафедры харавога дырыжыравання Талінскай кансерваторыі (прафесар з 1945 года).

У 1942—1944 гадах — кіраўнік і дырыжор хароў у эстонскіх мастацкіх ансамблях — аб’яднаннях сабраных у Яраслаўлі эвакуіраваных эстонскіх дзеячаў культуры.

У 1944 годзе заснаваў і ўзначаліў (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор) мужчынскі хор Талінскай філармоніі (пазней — Дзяржаўны акадэмічны мужчынскі хор Эстонскай ССР, з 1989 — Нацыянальны мужчынскі хор Эстоніі; першы такі прафесійны калектыў у краіне). Кіраваў ім да 1975 года і за гэты час хор набыў вялікую вядомасць у Савецкім Саюзе.

З 1933 года — удзельнік, з 1947 года — кіраўнік і галоўны дырыжор Эстонскіх свят песні, якія праводзяцца ў Таліне кожныя пяць гадоў.

Сярод твораў кампазітара найбольш вядомыя яго песні, у тым ліку «Мая айчына, маё каханне». Аўтар шэрагу опер, харавых твораў, музыкі да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Сачыненні кампазітара адзначаны прастатой і яснасцю стылю, у іх аўтар часта выкарыстоўвае народныя мелодыі.

Член праўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 4—7 скліканняў. Член Рэспубліканскага камітэта абароны міру (з 1953 года), старшыня Эстонскага аддзялення Таварыства дружбы «СССР—Чэхаславакія».

Густаў Эрнесакс памёр 24 студзеня 1993 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.

Зноскі

  1. а б Brozović D., Ladan T. Gustav Ernesaks // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.