Адкрыць галоўнае меню

Артур Міхальскі

Артур Антоні Міхальскі (польск.: Artur Antoni Michalski; нар. 5 мая 1962, Варшава) — польскі дыпламат, пасол Польшчы ў Беларусі з 2018, пасол Польшчы у Рэспубліцы Малдова з 2012 па 2017.

Артур Міхальскі
Artur Michalski
Пасол Польшчы ў Беларусі
з 2018
Папярэднік: Конрад Паўлік
Пасол Польшчы у Рэспубліцы Малдова
2012 — 2017
 
Адукацыя: Акадэмія каталіцкай тэалогіі
Дзейнасць: дыпламат, журналіст
Нараджэнне: 5 мая 1962
Варшава

БіяграфіяПравіць

Выпускнік Акадэміі каталіцкай тэалогіі у Варшаве.[1]

У 1991–1996 гг. працаваў ў Пасольства ў Расійскай Федэрацыі. У 1996–1997 гг. кіраваў аддзелам даследаванняў Расіі Цэнтра усходніх даследаванняў. У 1997–2000 працаваў у Дэпартаменце Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2000–2004 гг. быў Саветнікам Пасольства ў ЗША. З 2004 па 2006 гг. працаваў у Дэпартаменце Амерыкі. У 2006–2010 гг. працаваў у Пасольстве ў Канадзе, дзе, між іншым, выконваў абавязкі кіраўніка. Пасля вяртання быў намеснікам дырэктара, а пазней дырэктарам Усходняга дэпартамента. З 2012 па 2017 быў паслом у Рэспубліцы Малдова. Са жніўня 2017 г. дырэктар Усходняга дэпартамента. 15 мая 2018 г. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча прызначыў Артура Міхальскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.[1][2][3]

Валодае англійскай і рускай мовамі.[3]

ТворыПравіць

  • Artur Michalski, Raj na Ziemi kontra obóz koncentracyjny, Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2018.
  • Artur Michalski, Na gruzach totalitaryzmu: rozmowy o odradzaniu się chrześcijaństwa w Rosji, Warszawa: Ośrodek Dokumentacji i Studiów Społecznych, 1991.

ЗаўвагіПравіць