Арт Сядзіба
Арт Сядзіба — культурная пляцоўка і грамадская арганізацыя, якая нарадзілася ў канцы 2011 года ў Мінску[1].
Арт Сядзіба | |
---|---|
Інфармацыйна Асветніцкая Арганізацыя "Амарока" | |
Краіна | Беларусь |
Тып арганізацыі | культурная ўстанова[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 11 снежня 2011 |
artsiadziba.by |
Гісторыя
правіць«Арт Сядзіба» на «Гарызонце» і ціск уладаў
правіцьПершая «Арт Сядзіба» адчынілася 24 снежня 2011 года ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня Павел Белавус атрымаў загад да 23 ліпеня вызваліць памяшканне, якое займала творчая ўстанова.
Наступнае памяшканне арганізацыя арандавала па праспекце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасня канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканне.
Новая доўгатэрменовая дамова на трэцяе памяшканне была падпісана 20 лістапада. Арэнда была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак 6 снежня Павел Белавус атрымаў прапанову скасаваць дамову з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстрэмальнай сітуацыяй». Афіцыйнай падставай быў той факт, што памяшканне спатрэбілася ўласніку, ААТ «Сукно», «для ўласных патрэбаў».
Раней «Арт Cядзіба» 8 месяцаў працавала ў памяшканні заводу «Гарызонт». Там паспелі адбыцца дзясяткі сустрэчаў з вядомымі музыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. У ліпені 2012 году беларускамоўная прастора пазбавілася магчымасці арэндаваць памяшканне, як мяркуюць яе стваральнікі, у сувязі з тым, што права на выступ у «Арт Сядзібе» мог атрымаць кожны. У верасні 2012 сітуацыя паўтарылася: «Арт Сядзібу» зноўку пазбавілі памяшкання [2].
«Арт Сядзіба» ў падпольным фармаце
правіцьКаля году «Арт Сядзіба» была вымушана існаваць паўпадпольна: пляцоўка месцілася ў звычайнай двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Мінску[3], непадалёк ад парку Горкага. За гэты час у падпольным памяшканні правялі каля сотні мерапрыемстваў: ад кватэрнікаў да семінараў, моўных лекцый і прэс-канферэнцый.
Вяртанне ў фармат адкрытай культурнай пляцоўкі
правіцьЗ кастрычніка 2013 года «Арт Сядзіба» ўзнавіла сваю дзейнасць як культурная пляцоўка ў Мінску на завулку Інструментальным, 6 Архівавана 22 сакавіка 2014..
Заснавальнікі
правіць- Стас Бабайцаў
- Франак Вячорка
- Зміцер Афанасенка (гурт AMAROKA)
Узнагароды
правіць- Прэмія Фестываля беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! у намінацыі «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект». 1-е месца: «Ад ідэі да падзеі. Арт-Сядзіба»[4].
- Прэмія Асамблеі НДА «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» — узнагарода за лепшую грамадскую кампанію «Пазнач сябе беларусам»[5].
Спасылкі
правіцьЗноскі
- ↑ Броўка, Мікіта. Пра «Арт Сядзібу» знялі дакументальны фільм . Новы Час (13 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
- ↑ «Арт-сядзібу» зачынілі трэці раз (+фота)
- ↑ “Арт-сядзіба” прытуліла беларускамоўных рэпераў
- ↑ Свабода, Радыё. Жывое відэа: Фэстываль беларускамоўнай рэклямы AD.NAK! . Радыё Свабода (25 чэрвеня 2014). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Уручэньне прэмій «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» . Радыё Свабода. Праверана 27 жніўня 2024.