Amaroka (гурт)

рок-гурт

«AMAROKA» — беларускі панк-гурт, створаны Змітром Афанасенкам у Мінску ў снежні 2005 года. Стыль — панк-рок. Мовы тэкстаў — беларуская і англійская. Альбомы «Raketa» (2007), «Trably» (2009), «PULS» (2011), «Pastka» (2013), Virus (2014), некалькі сінглаў, а таксама ўдзел у некалькіх складанках беларускай музыкі «Чарнобыльскі вецер» і «НезалежныЯ».

AMAROKA
Беларускі панк-рок гурт «AMAROKA»
Беларускі панк-рок гурт «AMAROKA»
Асноўная інфармацыя
Жанры панк-рок
поп-панк
альтэрнатыўны рок
Гады 20052016
Краіна  Беларусь
Мова песень беларуская мова
Склад Зміцер Афанасенка
Міхаіл Шэстак
Аляксей Вінакураў
Аляксандр «Санчэс» Кунскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва гурта

правіць

Лідар гурта знайшоў слова «Амарока» ў перавыданні слоўніка Вацлава Ластоўскага 1924 года. Яно азначае прывід, або здань, якая ўплывае на ўсё вакол, паводле іншых крыніц, «амарока» значыць «галюцынацыі»[1].

Гісторыя

правіць

Першапачатковыя склады гурта. Альбом «Raketa» (2005—2008)

правіць
 
Зміцер Афанасенка

Гурт быў створаны ў снежні 2005 года. На той час сярод удзельнікаў гурта былі:

Вялікую частку песеннага матэрыялу Зміцер узяў ад свайго папярэдняга гурта «Каранцін», які быў створаны яшчэ падчас вучобы ў 10-м класе. Таксама музыкі гралі каверы на свае ўлюбёныя каманды. З цягам часу гурт напрацаваў свае «амарокаўскія» спевы, распачалася падрыхтоўка да канцэртаў. На кароткі час (2006 год) да гурта далучыўся другі гітарыст — Уладзіслаў.

Ужо ў студзені 2006 года быў запісаны першы сінгл гурта — «Людзі», які трапляе на зборнік «Чарнобыльскі вецер», прымеркаваны да 20-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Дарэчы, гэта песня была перазапісана і ўвайшла ў склад новага альбома «Pastka». Першым поспехам для гурта стаў канцэрт культавага «N.R.M.», дзе «AMAROKA» разагравала публіку. Але ў хуткім часе гурт пакідае другі гітарыст (у гэты перыяд хлопцы граюць на такіх канцэртах, як «Панк Рэвалюцыя 1,2,3»).

У вясну 2007 года ў гурт прыходзіць Міхаіл Млявы (лід-гітара) старэйшы брат бас-гітарыста Сіда. Міхаіл актыўна далучаецца да працы, прымае ўдзел у стварэнні новых спеваў, распрацоўвае партыі да ўжо існуючых. Пачалося плённае супрацоўніцтва, вынікам якога стаў першы альбом гурта — «Raketa» (снежань 2007). Альбом атрымаўся неадназначным, што можна патлумачыць рознабаковым стаўленнем да музыкі кожнага ўдзельніка, неакрэсленасцю стылю, пошукам сябе. Альбом быў запісаны на хатняй студыі вакаліста — «Karantin Rec.» (бубновыя партыі студыя Seper 8).

Праз часты пропускаў рэпетыцый, гурт пакідаюць адразу два ўдзельнікі — Стас Млявы (бас-гітара) і Сяргей Белабоцкі (барабаны). Вакансію бас-гітарыста займае даўні сябар гурта — Міхаіл Шэстак, а на месца ударніка прыходзіць Айзік (Стас Навіцкі). Менавіта новаму ўдарніку гурт абавязаны сучаснай стылістыкай: на змену дэпрэсіўнаму цяжкаму року з элементамі хард-кору прыходзіць пазітыўны і вясёлы панк-рок. У гэты час з’яўляюцца такія песні, як «Траблы», «Верагоднасць», робіцца перааранжыроўкі на старыя творы. Песня «Імёны Свабоды» трапляе на зборнік «НезалежныЯ». Летам 2008 года гурт прыпыняе працу з-за адсутнасці пастаяннага склада ўдзельнікаў.

Станаўленне стылю. EP «Trably» (2008—2009)

правіць

Восенню 2008 года гурт распачынае актыўную працу: вяртаюцца бас-гітарыст і ўдарнік з першага склада, месца другога гітарыста часова займае Міхаіл Шэстак (Міхаіл Млявы знаходзіўся ў войску).

З верасня па снежань 2008 года «AMAROKA» грае на шэрагу фэстаў: у падтрымку Міхаіла Млявага адбываецца беспрэцэдэнтны канцэрт «Military STOP» у ваеннай частцы, граюцца гаражнікі.

У кастрычніку да гурта далучаецца трубач Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі), што набліжае стыль да ska-punk. У пачатку 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх канцэртах, як PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) і UnReal Student Life 2009.

Май прыносіць «папаўненне» — трамбон (Максім Канавалаў з гурта «Делай Зарядку»). У жніўні вяртаецца з войска гітарыст Міхаіл Млявы, акрэсліваецца стыль выканання (паміж брытанскім і каліфарнійскім панк-рокам), вядзецца падрыхтоўка да новай канцэртнай праграмы.

З верасня па снежань 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх імпрэзах, як «Rock Battle 2009», «Positive Punk Rock», «Такія Пернікі» і інш.

У лістападзе быў запісаны EP пад назвай «Trably», у склад якога ўвайшлі толькі новыя спевы: «Cry Baby», «Сэрца ў Нью-Ёрку», «MTV», «Траблы». А ўжо 20 снежня адбылася яго прэзентацыя ў клубе «Добрыя Мыслі». За некалькі дзён да прэзентацыі гурт пакідаюць Стас Млявы і Сяргей Белабоцкі. Канцэрт адбываецца ў міні-складзе: Зміцер Афанасенка (вакал, ударныя), Міхаіл Млявы (сола-гітара) і Міхаіл Шэстак (бас-гітара).

Канцэртны перыяд (2010)

правіць

Невялікі перапынак і ў лютым да гурта далучаецца ўдарнік Санчэс (Аляксандр Кунскі), высокі ўзровень валодання інструментам дадае гурту больш выразнасці і стылістычнай акрэсленасці.

Канцэрты за гэты час: «Kill your TV set», «Tribute to RAMONES in Minsk», фестываль «Второе Дыхание», «PunkRock Show», «NoN-stop Punk Gig», «Positive Punk-rock AMAROKA in Эндорфин», «Палац мастацтваў», «AMAROKA at FleshMobFest».

Канец восені 2010 года — гурт фактычна распадаецца. Міхаіл Млявы сыходзіць з гурта і ўтварае ўласны гурт Turbo Lovers, разам з ім сыходзяць басіст Міхаіл Шэстак і бубнач Аляксандр Кунскі. Выпадкова на адным з канцэртаў Зміцер заўважае на сцэне гітарыста гурта «Априори» Аляксея Вінакурава, падыходзіць да яго пасля сэта і запрашае граць панк-рок, на што Аляксей адказвае, што заўжды марыў граць панк. Такім чынам з гурта «Априори» пераходзяць новы лідар-гітарыст Аляксей Вінакураў і пазней бубнач Ціхан Батура. У гурт вяртаецца Міхаіл Шэстак — бас-гітара. Рыхтуецца новая праграма, адбываюцца канцэрты ў Мінску.

EP «PULS». Рост папулярнасці (2011—2012)

правіць

Май 2011. Выходзіць альбом «Puls»[2]. Запіс адбыўся ў Ваўкавыску на студыі «Seventh Heaven Records» гукааператар Андрэй Шлык, мастэрынг рабіў сябра гурта з Гродна — Ян Каламыцкі з гурта SND, выдавецтвам займаліся самі ўдзельнікі. Прэзентацыя праходзіць пры поўнай зале ў клубе «Салтайм».

Далей гурт прымае ўдзел у фестывалях: «Басовішча» (Польшча), «The Second Wave» (Слуцк), таксама ў прэзентацыі гульні «World of Tanks», грае на «Рок дзяды 2011».

У жніўні ў гурта рабуюць рэпетыцыйную кропку, крадуць гітары, мікрафоны і ўзмацняльнае абсталяванне, але канцэртная дзейнасць не спыняецца, а следства па справе нічога не дае. З інструментамі дапамагаюць сябры, прыходзіцца перабівацца і прасіць інструменты ў музыкантаў з розных гуртоў.

У снежні 2011 адбываецца прэзентацыя першага афіцыйнага кліпу на песню «Пульс», на новай культурніцкай пляцоўцы — «Арт Сядзіба».

У вясну 2012 гурт выпраўляецца і грае некалькі канцэртаў у Польшчы: «Салідарныя з Беларуссю» (Гданьск, Шчэцін), удзельнічае ў фестывалі «Прамень сонца» з гуртамі «N.R.M.» і «Папрыка Корпс».

15 верасня 2012 гурта забараняюць канцэрт у клубе «Салтайм» з-за крамольнай назвы «Вусатая вечарына». Гурт запрашаюць на фестываль «Амбасовішча» ў пасольстве ЗША ў Мінску. Амерыканскі консул высока ацэньвае музыку і выкананне гурта.

Восенню 2012 гурт рыхтуецца да запісу новага альбома і грае некалькі канцэртаў у Польшчы (Варшава і Беласток).

Альбом «Pastka» (2013)

правіць

Люты 2013 — прэзентацыя кліпаў на песні «Budź ščaślivaj» і «Naš čas», якія былі запісаны зімой 2012 і ўваходзяць у склад альбома «PULS». У сакавіку з гурта сыходзіць па сямейных абставінах ударнік Ціхан Батура і на яго месца вяртаецца стары ўдзельнік Санчэз. Пачынаецца праца над чацвёртым альбомам «Pastka».

Запіс інструментаў адбываецца ў Мінску на студыі «Mapletree», вакал музыкі едуць пісаць у Ваўкавыск да — гукарэжысёра Андруся Шлыка, мастэрынг робіць Ян Каламыцкі на студыі «BigBrain Production» у Гданьску (Польшча). Прэзентацыя альбома адбылася 26 мая ў клубе «Re:Public», горад Мінск.

Альбом «Virus» (2014)

правіць

У 2014 годзе гурт скончыў працу над альбомам «Virus». Альбом распаўсюджваўся нетрадыцыйным метадам: той, хто жадаў атрымаць яго, запаўняў спецыяльную форму і атрымоўваў паштоўку з QR-кодам, праз які можна было спампаваць песні[3]. У 2014 годзе адбываліся забароны выступаў гурта, у тым ліку была забаронена прэзентацыя альбома «Virus»[4].

У 2016 годзе было абвешчана пра спыненне існавання калектыву[5]. Пазней былі прадстаўленыя публіцы некалькі рэлізаў, якія гурта Амарока не паспеў прэзентаваць. Сінглы: «Abdymi» (2016), «Dzied tata j Ja» (2016).

У 2017—2019 гадах Зміцер Афанасенка працягваў акустычныя выступы з праграмай гурта AMAROKA, з удзелам гітарыста Уладзя Лепяшынскага з гурта «Лепшы Квас».

У 2018 годзе гурт поўным складам выступае на БНР100 каля Опернага тэатру.

У 2022 годзе гурт выпускае два новых самотніка: «Paliacim» (2022) і «Zorki» (2022). На трэк «Paliacim» быў зроблены кліп, які быў зняты адным дублем і намаляваны мастачкай Крысцінай Тарасевіч.

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць

Самотнікі

правіць
  • Štučny śviet (2013)
  • Pa vienach (2013)
  • Paliacim (2022)
  • Zorki (2022)

Удзел у зборніках

правіць

Канцэртаграфія

правіць

20.02.2006 AMAROKA_Ludzi/ skladanka Charnobylski Viecer

7.05.2006 AMAROKA/N.R.M. Palac Mastactvau

14.11.2006 Punk Revolucyja №X. Simple 68  

23.08.2007 Punk Revolucyja №X. in Borisov DK

7.10.2007 BGU Takija Perniki festyval

20.12.2007 AMAROKA/RAKETA Prezetnacyja albumu  

22.02.2008 AMAROKA na UnReal student life 2008.

25.03.2008 AMAROKA_Imiony svabody/Nezaleznyja skladanka

20.04.2008 AMAROKA akustyka. Masherava 8

14.05.2008 My rock/ Rock may. Da club

31.05.2008 Punk Revolucyja №X. Akvaryum

14.12.2008 Millitary STOP. Army bace № 86

30.12.2008 AMAROKA vs !OtHERos!. Garaz 32  

3.02.2009 Batttle (Butle))) AMAROKA & GOST, Coffeecore band. Garaz 32

6.02.2009 Кватэрнік AMAROKA!!!!+ гурт Сонечны Сахалін)))

6.03.2009 AMAROKA in Garaz. Garaz 32

22.03.2009 PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) Сядзіба БНФ

31.03.2009 UnReal student life 2009:)

30.04.2009 МИР,ТРУД,ПАНК. DA Club

7.10.2009 AMAROKA in Chocolate club

2.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009

10.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009, паўфінал…

15.11.2009 Pozitiv punk-rock party in Chocolate club positive Punkrock Party15.11.2009

17.11.2009 Dzen' Studenta!!! R-club

26.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009, Фінал

4.12.2009 AMAROKA intarnet prezentacyja EP albomu [TRABLY]

14.12.2009 [Такие Прянники] БГУ фестиваль AMAROKA — Дагары Нагамі!!!

20.12.2009 Prezentacyja EP [TRABLY] 20.12.2009 BiG family GiG in Pub Dobrye mysli  

18.02.2010 Kill your TV set Kill your TV set 19.02.2010 Daclub 18:00

25.02.2010 Rock Sparring (sparring.by)

27.02.2010 Tribute to RAMONES in Minsk 27.02.2010 Tribute to RAMONES in Minsk

21.03.2010 Birthday Gig (Zmicer birthday) Birthday Gig

13.04.2010 фестіваль «Второе Дыханіе» (клуб Реактор 2 тур) конкурс альтернативного рока Второе Дыхание 627 апреля, клуб РЕАКТОР

17 Rocknroll Licej party АДМЕНЕНЫ!!!!

27.04.2010 Финал фестиваля «Второе Дыхание» (клуб Реактор — Финал) AMAROKA на фестывалі Второе Дыхание club Reactor

30.04.2010 CALIFORNIJA Днюха Насти на коттедже PunkRock Show 30.04.2010

1.05.2010 ★ NoN-stop Punk Gig ★ 1.05.2010 NoNstop Punk Gig

2.05.2010 — Баранавічы 2 мая Жара: SnD, Amaroka, HighSchool, Play for May

11.05.2010 11.05.2010 Positive Punkrock Show

10.07.2010 AMAROKA in Belarusian city Orsha • Эндорфин • новоднение мозга

24.07.2010 24 июлясуббота: БЛИНЫ, НеДолжно, The Pulse, AMAROKA, еще одна группа

28.07.2010 Free entrance — Палац Мастацтваў BLAGI MAT, AMAROKA, Краджа золата. 28 ліпеня 28 июля. 18.00. Палац мастацтваў Казлова 3

7.08.2010 AMAROKA at FleshMobFest 6 in Harlem Bit club 23:00 МобФест 2010 Детстволэнд: Минск, Беларусь

14.11.2010 Вялікі канцэрт гурта SCIANA, пры падтрымцы гуртоў Termin X і AMAROKA 14 лістапада клюб Салтайм Вялікі канцэрт гурта SCIANA, пры падтрымцы гуртоў Termin X і Amaroka

3.12.2010 Ліцэй БДУ — Панк-рок Бэтл!!!3 снежня, Ліцэй БДУ — Першы Ліцэйскі Rock Battle

5.12.2010 Беларускі народны ПАНК 5 снежня, Jolly Rodger Cafe — Беларускі народны ПАНК — BLAGI MAT, Кашлаты Вох, Amaroka, ZnaROCK

8.03.2010 Панк рок для крутых девочек|Панк рок для крутых девочек!]  

9.03.2011    Pop punk Gig

13.03.2011 13.03 — Салтайм — Amaroka, Краджа Золата, Yellow power

23.03.2011 Фотосэт AMAROKA AMAROKA miensk city positive style

27.03.2011 Wroclaw, ★AMAROKA★ in POLAND AMAROKA in POLAND

18.04.2011 Positive punk rock Reactor  BIG HAPPY SHOW 18.04 РЕАКТОР

19.04.2011 Men’s fest 2011, 19.00 505МенскMens Fest 2011,12.05 — Паўфінал

7.05.2011 Споём Ляпісов Сами Споём Ляписов сами

12.05.2011 Men’s fest 2011, 19.00 МенскMens Fest 2011,12.05 — Паўфінал

25.05.2011 AMAROKA — Прэзэнтацыя новага альбому!!!!клюб Салтайм, 19:00 AMAROKA — PULS Прэзэнтацыя новага альбому 2011

30.06.2011 Фінал Men’s fest 2011, 19.00 МенскMens Fest 2011

16-17.07.2011 BikeFest (Івацэвічы)

22-24.07.2011 Басовішча — Польшча Басовішча 2011

28.07.2011 AMAROKA in Graffiti club 28.07-Граффити-Неадекватный Николай и Amaroka

30.07.11 Слуцак Second Wave, Slutsak

21.08.2011 AMAROKA ў Амфітэатры — г.п. Паставы (уваход вольны)

11.09.2011 AMAROKA — Дзень танкіста vs War games на «Лініі сталіна»

1.10.2011 Фестываль ў Маладзечне MOLO BIG FEST Open Air

21.10.2011 Рок-Дзяды 2011

26.10.2011 Kvaternik на Ангарскай

28.10.2011 HALLOWEEN ROCK PARTY Бабруйск — Тэатральны 28

3.11.2011 Padarozny Dapamoznik — Gelereja U Prezentacyja

20.11.2011 «Делай зарядку!» 5 лет группе!

4.12.2011 акустыка для «Народнага журналіста» у «галерэі Ў»

10.12.2011 Прыватная Вечарынка ў «хостэле Jazz»

30.12.2011 Прэзэнтацыя першага афіцыйнага кліпу на АРТ Сядзібе AMAROKA — PULS — ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КЛІПУ

6.01.2012 Панк-рок Елка) 06.01.2012. F.P.G. Минск J-J BINGDisney BandDESTROYERSNEDOLJNOAMAROKAПАРАЛЕЛЬ

19.02.2012 Свобода важнее моды, бар йо майо.

22.02.2012 ART siadziba Zmicier Vajcuzkievic, Reha, Bosaje sonca, AMAROKA

4.03.2012 Юла Трыб’ют памяці Грамадзянскай Абароны

25.03.2012 Gdansk (PL) Salidarnyja z Bialorusiaj

28.03.2012 «ЮЛА» ОТБОР НА ФЕСТИВАЛЬ СОСЕДНИЙ МИР Eihelstraat Красные Звезды NIZKIZ Freelite AMAROKA City A Russian Roulette Девятый миллиметр

14.04.2012 Шчэцін (PL) Salidarnyja z Belarussju Uslysz Bialorus 2012

25.04.2012 Fun House 2012

26.04.2012 Менск клюб ЮЛА — Sciana, РолліксUA, Avias, Amaroka

28.04.2012 AMAROKA на Вясельлі Тані і Сашы)

17.05.2012 Miensk — Pramien Sonca клюб Юла

06.07.2012 Miensk — Vusataja viecarynka (Zabaronienaja)

12.07.2012 Miensk Zakrycio Art Siadziby / Разьвітаньне з Арт Сядзібай на Куйбышава, 22

15.09.2012 Vecarynka viaselle siabrou

22.09.2012 Horki. Piuny festyval (AMAROKA, j j Bingz, Mutnae voka, Step holl)

27-28.10.2012  Men’s Fest 2012

10.11.2012 Belarus D.I.Y. Football League Концерт Belarus D.I.Y. Football League

1.12.2012 Warszawa — AMAROKA u klubie Wetlina (Wałbrzyska 11)

2.12.2012 Bielastok — AMAROKA u klubie CoNieCo (Akademicka 3)

5.12.2012 Bulfest

8.12.2012 Безвизовый концерт Rahis / Amaroka

19.04.2013 Dom Kultury Słowianin ul. Korzeniowskiego 2, Szczecin, PL.

20.04.2013 Bar Słoneczny ul. Lipowa 2, Pszczołki, PL.

21.04.2013 Kawiarnia Muzyczna FAMA ul. Legionowa 5, Białystok, PL.

25.05.2013 RE:PUBLIC: AMAROKA — PASTKA (Prezentacyja)

09.06.2013 AMAROKA & Дай Дорогу  — NO LOGO FEST Віцебск

24.07.2013 Punk Open Doors / DreamLand Minsk!

30.08.2013 AMAROKA in Saltajm (электра)

27.09.2013 AMAROKA Піўны фэст (Жлобін) Сьвята ўраджаю — Дажынкі

11.10.2013 Губляю каханьне — Прэзэнтацыя кліпа

15.10.2013 AMAROKA на Шчырым фесцівалі —  Зробім Лепш, Ре:Паблік

18.12.2013 Дабрачынны канцэрт MaeSens.by и Hospice.by  

24.12.2013 AMAROKA акустыка, 2 гады Артсядзібе

30.12.2013 Разрываеш — Прэзэнтацыя кліпа

 
Amaroka у Варшаве, 11 красавіка 2014 года

10.02.2014 AMAROKA акустыка выступ на курсах Мова ці Кава, (Менск, ЦЭХ)

16.02.2014 AMAROKA (Кіеў, Украіна) Майдан Незалежнасьці

21.02.2014 AMAROKA (Менск, Журфак БДУ)

22.02.2014 AMAROKA (Паставы)  

23.02.2014 AMAROKA (Наваполацак)  23.02.14 AMAROKA, БульварЪ, Detroit Hills, Freelite

28.02.2014 Менск AMAROKA З НОВАЙ ПРАГРАМАЙ  АДМЕНЕНЫ!

2.03.2014 AMAROKA + БН (Магілёў)

25.03.2014 БлагРок (Менск) Адмена

08.04.2014 Шчэцін  (PL)  

10.04.2014 Кракаў  (PL)  

11.04.2014 Варшава (PL) Ляпіс Трубецкі, Mateo ReggaeRockers

12.04.2014 Лодзь (PL)  

9.08.2014 AMAROKA РАЗАМ ЛЕПШ летнік Маладых Сацыялдэмакратаў, Раўбічы

26.04.2014 AMAROKA — Рок вясна клюб «Магніт» (Маладзечна) Rock Вясна рок концерт  

21.08.2014 AMAROKA на фестывалі Рэмара, хутар Шаблі

13.12.2014 Дзень вышыванкі (акустыка)

22.02.2015  «Смачная Масленіца» парк 900-годзя Мінска (электра)

19.03.2015 Файны фэст (бар ДК) акустыка

30.05.2015 BELARUS TATTOO FEST

20.11.2015 Light & Drive Festival — NAVI + AMAROKA (электра)

15.02.2016 АртДжэм (Менск/Графіці) Адменены

21.02.2016 Дзень Роднай Мовы — Паставы (электра)

26.02.2016 Літаратурны вечар (Менск/Хто такі Джон Голт)

18.03.2016 Форум Арт Сядзібы / Дзень вышымайкі LOFT bar

26.03.2016 Ворша — паэтычны вечар акустыка

1.04.2016 Мова Нанова (Бабруйск)

12.05.2016 AMAROKA — акустыка ў Доме Фішэра  

21.05.2016 Ноч Музеяў — Музей Янкі Купалы

18.06.2016 Прэзэнтацыя альбому  Ferris Wheel, бар ІЛІ,  Незалежнасьці 131

23-24.07.2016 Летнік Арт Сядзібы ў Ровах, акустыка

20.08.2016 Марс рок фэст в. Перхурава

23.12.2017 Акустыка — 6 год «Арт Сядзібе» на Гарызонце

13.02.2018 фестываль  "Грай! Кахай! " (акустыка)

25.03.2018 БНР-100 каля Вялікага тэатру Оперы і Балета. (электра)

26.03.2018 Вечарынка ў Графіці, Юбілей Франака Вячоркі (акустыка)

1.06.2018 акустыка Лета Прыём! на Цнянцы Пляж #2

19.11.2018 Art Siadziba дзець народзінаў / клюб Брюге

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць