Арцёмаўск (Краснаярскі край)
горад у Расіі
Арцёмаўск (руск.: Артёмовск) — горад (з 1939) у Расіі, у складзе Курагінскага раёна Краснаярскага края. Насельніцтва 2,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1700 годзе.
Горад
|
Горад размешчаны на паўднёва-заходніх схілах Усходняга Саяна, за 180 км на поўдзень ад Краснаярска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Кошурнікава на лініі Абакан — Тайшэт.
Здабыча золата.
Вядомыя асобыПравіць
- Міхаіл Міхеевіч Пірагоў (нар. 1933) — беларускі архітэктар.