Арцём Міхайлавіч Сухоцкі

украінскі футбаліст

Арцём Міхайлавіч Сухоцкі (укр.: Артем Михайлович Сухоцький; нар. 6 снежня 1992, Ніжын, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца адэскага «Чарнаморца».

Футбол
Арцём Сухоцкі
Artem Sukhotskyi.2020.1.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Міхайлавіч Сухоцкі
Нарадзіўся 6 снежня 1992(1992-12-06)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Чарнаморац
Маладзёжныя клубы
2005—2006 Украіна РВВФК (Кіеў)
2006—2009 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2010—2011   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 34 (0)
2012—2013 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 0 (0)
2013—2015 Украіна Александрыя 68 (4)
2016—2017 Украіна Зара (Луганск) 40 (1)
2018—2020 Славакія Слован (Браціслава) 38 (3)
2020   Беларусь Дынама (Мінск) 25 (0)
2021 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 10 (0)
2022— Украіна Чарнаморац (Адэса)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2009 Украіна Украіна (да 17) 15 (0)
2009—2010 Украіна Украіна (да 19) 12 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2020
Commons-logo.svg Арцём Міхайлавіч Сухоцкі на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Прафесійную кар’еру распачаў у кіеўскім «Дынама», выступаў за каманду «Дынама-2». Восенню 2011 года адмовіўся падаўжаць кантракт з кіеўскім клубам і ў пачатку 2012 года перайшоў у марыупальскі «Ільічовец», аднак гуляў толькі за дубль. У 2013 годзе перайшоў у «Александрыю», якой дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой».

У студзені 2018 года перайшоў у браціслаўскі «Слован», разам з якім стаў чэмпіёнам Славакіі ў сезоне 2018/19. У сакавіку 2020 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[3], стаў трывалым іграком стартавага складу мінчан. У ліпені 2020 года тэрмін арэнды скончыўся[4], аднак неўзабаве беларускі клуб дамовіўся аб падаўжэнні арэнды да канца 2020 года[5]. У студзені 2021 года стала вядома, што абаронца пакідае «Дынама»[6].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной»[7]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў ліпені таго ж года, пасля чаго паўгады заставаўся без каманды. У студзені 2022 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца».

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

ДасягненніПравіць

Зноскі