Арыябарзан (сатрап)
Арыябарзан (стар.-перс.: Ariyabrdna; ? — 362 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын сатрапа Фрыгіі Фарнабаза II.
Арыябарзан | |
---|---|
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. |
Смерць | мерк. 362 да н.э. |
Дзеці | Мітрыдат Кіяскі[d] |
У 407 да н.э. быў пасланы бацькам суправадзіць афінскіх пасланцаў са сталіцы Фрыгіі Дасцыліума да марскога ўзбярэжжа, адкуль яны маглі дабрацца да Афінаў. Магчыма, тады пазнаёміўся са спартанцам Анталькідам.
У 387 да н.э. змяніў бацьку на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Новы сатрап меў прыязныя стасункі як з Афінамі, так і са Спартай. Калі Арыябарзан па невядомай прычыне паўстаў супраць Артаксеркса II, яго падтрымалі абодва полісы. Да таго ж на яго баку былі сатрапы: Маўсол з Карыі, Аронт з Арменіі, Аўтафрадат з Лідыі, Датам з Кападокіі, а таксама фараон Егіпту Тэас. Спартанскі цар ж Агесілай II прыбыў з войскам наёмнікаў. Пэўны час быў абложаны персамі ў Асасе, але вялікая колькасць саюзнікаў і раздзеленасць ворагаў дапамаглі яму выйсці з аблогі.
Дапамог афінцам атрымаць назад горад Сестас, які ім калісьці належаў. За гэта афіняне надалі яму грамадзянства полісу. Узімку 363 да н.э./362 да н.э. паўстанцы былі разгромлены, а Арыябарзан быў выдадзены персам сваім сынам Мітрадатам і раскрыжаваны. На пасадзе сатрапа Фрыгіі яго змяніў зводны брат Артабаз II.
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Ariobarzanes Архівавана 28 лютага 2009.