Арэхававозера на паўночным усходзе Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці Украіны, каля вёскі Межысіт, за 2,5 км ад мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Мухавец.

Арэхава
укр.: Оріхове
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 149 м
Даўжыня 3,9 км
Шырыня 2,1 км
Плошча 5,5 км²
Найбольшая глыбіня 3,6 м
Басейн
Упадаюць Турскі канал
Выцякаюць Арэхаўскі канал
Размяшчэнне
Краіна  Украіна
Рэгіён Валынская вобласць
Арэхава (Украіна)
Арэхава
Арэхава
Арэхава (Валынская вобласць)
Арэхава
Арэхава
Map

Плошча паверхні 5,5 км². Даўжыня 3,9 км, шырыня 2,1 км. Найбольшая глыбіня 3,6 м. Берагі нізкія. Дно выслана сапрапелем.

На паўднёвым захадзе ўпадае Турскі канал, на поўначы выцякае Арэхаўскі канал. За 0,7 км на поўнач знаходзяцца азёры Арэхавец і Засвяцце. На адлегласці менш 1 км на ўсход ад возера праходзіць водападзел паміж басейнамі Балтыйскага мора (рака Мухавец) і Чорнага мора (рака Прыпяць).

Выкарыстоўваецца ў мэтах рыбалоўства. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка мясцовага значэння «Арэхаўскі».

Спасылкі

правіць