Асмолавічы (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Асмо́лавічы[2] (трансліт.: Asmolavičy, руск.: Осмоловичи) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Вёска
Асмолавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
207 м
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовыя індэксы
213483
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246812001
Асмолавічы на карце Беларусі ±
Асмолавічы (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Асмолавічы (Мсціслаўскі раён)
Асмолавічы (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Асмолавічы (Мсціслаўскі раён)

Гісторыя правіць

Гарадзішча ранняга жалезнага веку (5 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) знаходзіцца за 0,1 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе забалочанага ручая, па пагорку, што ўзвышаецца над поймай на 4—5 м. Пляцоўка памерам 37 на 17 м выцягнута з поўначы на поўдзень. Па краі ўмацавана валам, які з боку поля дасягае вышыні 2,5 м. Адкрыў і абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Культурны пласт у шурфах — 0,45—1,3 м, насычаны абломкамі ляпной керамікі, касцямі, вуголлем і каменнямі[3].

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, каля старых могілак, — курганны могільнік. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам 6 м[4].

У 1612 г. сяло знаходзілася ў Мсціслаўскім ваяводстве. У 1723 г. на месцы праваслаўнай пабудавана ўніяцкая царква. Памешчыца Шымковіч у 1877 г. мела 598 дзесяцін зямлі. У 1886 г. тут быў 71 двор, 428 жыхароў. У 1897 г. тут быў 61 двор, 405 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. Працавала кузня, дзейнічала школа граматы.

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  4. Выявіў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Спасылкі правіць