Асобны атрад БНР (серыя марак)

серыя марак

Асобны атрад БНР — серыя марак Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная ў 1920 годзе.

Паштовая марка «Асобны атрад БНР» наміналам 1 рубель

Апісанне правіць

 
Тыпы Магілёўскай губерніі. «Живописная Россия»[ru], 1882

На ўсіх пяці марках серыі — адзін малюнак: маладыя сяляне ў нацыянальных строях (Магілёўскі строй), хлопец і дзяўчына, сядзяць на лаўцы ля плота. Праект маркі быў выкананы мастаком Рыхардам Зарыньшам. Паводле меркавання гісторыкаў, прататыпам была выкарыстана гравюра У. дэ Гарнека, змешчаная ў трэцім томе выдання «Живописная Россия»[ru] (1882 г.) пад назвай «Тыпы Магілёўскай губерні»[1].

Выдадзена 5 марак розных наміналаў: 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі. Агульны тыраж — 5 мільёнаў асобнікаў (па 1 мільёне кожны). Адносіны зубцаваных да незубцаваных — 1:1. Незубцаваныя маркі былы выдадзены дзеля здзешаўлення тыражу. З іх 250 тысяч было выраблена і бяз клею[2].

Наміналы:

  • 5 капеек — зялёнага колеру
  • 10 капеек — чырвонага колеру
  • 15 капеек — фіялетавага колеру
  • 50 капеек — цёмна-блакітнага колеру
  • 1 рубель — бурага колеру
Зубцаваныя маркі
Незубцаваныя маркі

Гісторыя правіць

У 1920 годзе ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе выдадзеная серыя марак па заказе камандавання Асобнага Атрада БНР. Надпіс «Асобны атрад» сведчыць аб тым, што маркі выпускаліся для беларускага вайсковага фарміравання на чале з генералам Булак-Балаховічам. Замову на яго даваў старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастусь Езавітаў.

Маркі былі ў выкарыстанні з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 года. Маркі Асобнага атраду выкарыстоўваліся палявой поштай, якая засталася на тэрыторыі Латвіі, да красавіка 1920 года, і гасіліся асобным штампам.

Надалей гэты выпуск (пачынаючы з 1939 года) неаднаразова перавыдаваўся як эмігранцкім урадам БНР, так і «неафіцыйна», што што стала прычынай з'яўлення вялікай колькасці адменаў марак гэтага выпуску паводле якасці друку[3].

Зноскі

  1. Батиевский В.. Марки и полевая почта «Асобнага атрада БНР» (руск.)(недаступная спасылка). mirmarok.ru (2 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2016. Праверана 2 сакавіка 2018.
  2. Le Collectionneur de timbres-poste. Numeros 459 a 464.. — Парыж: Maison Arthur Maury Bureaux d'abonnement et de vente, 1920. — С. 62. — 224 с.
  3. И.Ф. Мясковский. 1.5. Выпуск Особого Отряда БНР (Булак-Балахович) — Подделки марок выпуска (руск.)(недаступная спасылка). Фантастические выпуски. Мир м@рок (5 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018. Праверана 2 сакавіка 2018.

Літаратура правіць