Ассё (курганны могільнік)

Ассё — курганны могільнік каля вёскі Ассё Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй украіне вёскі, у лесе, у 12-м квартале Заазерскага лясніцтва.

Апісанне правіць

На сённяшні дзень зберагліся 2 насыпы. Адзін вышынёй 1,5 м, дыяметрам 7 м, другі вышынёй 2 м, дыяметрам 8 м. Выявіў і абследаваў у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.

Спасылкі правіць