Астанінскі лёгкі метрапалітэн

Метро Казахстанскай сталіцы, што будуецца

Астанінскі лёгкі метрапалітэн (Астана LRT) — праект надземнага лёгкага метрапалітэна у сталіцы Казахстана Астане.

Астанінскі лёгкі метрапалітэн
Astana jeñil metropolïteni
Інфармацыя
Краіна  Казахстан
Горад Астана
Дата адкрыцця 2025 год
Даўжыня ліній 22,4 км.
Шырыня каляіны 1435
Колькасць станцый 18
Колькасць ліній 1
Схема ліній Астана ЛРТ (ASTANA METRO)

Пасля разгляду розных альтэрнатыўных варыянтаў, уключаючы звычайны падземны метрапалітэн і манарэйкавую дарогу, у 2005 годзе акімат горада прыняў праграму «Новая транспартная сістэма Астаны», у якой прадугледжана, што ў мэтах аптымізацыі выдаткаў хуткасны пазавулічны і вулічны транспарт горада мусіць бы стаць пераважна наземным і надземным.

У сістэму хуткаснага транспарту сталіцы Казахстана мусіць бы ўваходзіць таксама маршрут хуткасных шматсекцыйных нізкападлогавых аўтобусаў хуткасных зносін (BRT) даўжынёй 10 км, які звяжа цэнтр і ўсходнія мікрараёны.

Збудаванне сістэмы было запланавана пачаць у 2008 годзе, але было адкладзена. Зацвярджэнне праекта для пачатку рэалізацыі адбылося ў 4 квартале 2009 года. 4 ліпеня 2011 года прайшла цырымонія фармальнага пачатку будаўніцтва, першая чарга павінна была быць пабудаваная за 2,5 гадоў. Аднак рэальныя працы так і не былі пачаты.

У лістападзе 2013 года Нурсултан Назарбаеў заявіў аб адмове ад будаўніцтва ЛРТ з-за дарагоўлі. Наўзамен абяцана запусціць хуткасныя аўтобусы[1].

7 мая 2015 года адбылося падпісанне Рамачнага пагаднення аб рэалізацыі праекта «Новая транспартная сістэма горада Астаны. LRT. 1-я чарга» паміж акіматам горада ў асобе ТАА «Астана LRT» і Кансорцыумам у складзе кампаній «China Railway International Group Limited» і «Beijing State-Owned Assets Management Co., Ltd». Пагадненне прадугледжвае дамоўленасць бакоў аб сумесным і далейшым будаўніцтве сістэмы легкарэйкавага транспарту LRT[2].

Будаўніцтва фармальна пачалося ў маі 2017 года. Актыўная фаза пачалася ўвосені 2017 года, зрэшты па сведчанні журналістаў, працы на трох разгорнутых будпляцоўках вяліся вельмі млява[3][4].

15 ліпеня 2019 года прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ён не верыць у акупляльнасць легкарэйкавага транспарту (LRT) у Астане і мяркуе, што гэты праект ляжа «цяжарам» на ўрад, але спыняць праект з улікам панесеных выдаткаў нельга. У Такаева выклікала сумнеў абгрунтаванасць праектаваных велічынь пасажырапатоку ў 146 тысяч чалавек у суткі, тады як у цяперашні час па падобным маршруце ад аэрапорта да новага вакзала пасажырапаток складае ўсяго 2 тысячы чалавек у суткі[5]

Затрымка пачатку будаўніцтва была звязана з тым, што сродкі для будаўніцтва (больш за 80 млрд тэнге, гэта значыць больш за 200 млн долараў ЗША) былі замарожаныя на рахунках у ліквідаваным Банку Астаны; акімат сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў праводзіць мерапрыемствы па спагнанню гэтых сродкаў. Першапачаткова для рэалізацыі праекта LRT была прыцягнутая лінія пазыкі ад Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў суме 1,5 мільярда долараў пад дзяржаўную гарантыю; 344 мільёна долараў ужо былі выкарыстаныя на будаўніцтва[6].

Улетку 2019 года была праведзена «аптымізацыя» праекта будаўніцтва LRT.

Па стане на красавік 2021 года, быў прапрацаваны актуалізаваны каляндарны графік рэалізацыі праекта, які прадугледжвае завяршэнне будаўніча-мантажных прац у канцы 2022 года. Для рэалізацыі праекта было неабходна прыцягнуць 1,08 млрд долараў пазыковых сродкаў. Пасля завяршэння тэставых выпрабаванняў, на ліпень 2023 года планавалася пачатак доследнай эксплуатацыі лініі[7].

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў 11 студзеня 2022 года заявіў, што LRT гэта пытанне, якое раздражняе грамадскасць, асабліва жыхароў сталіцы, які ператварыўся з звычайнага інфраструктурнага праекта ў сур’ёзную праблему, якая наносіць шкоду рэпутацыі Казахстана. Былі выдаткаваныя велізарныя сродкі, прыцягнутыя пазыкі, прынятыя аб’ёмныя кантрактныя абавязацельствы перад замежнымі партнёрамі, аднак праект LRT першапачаткова быў памылковым, ён меў «моцны пах карупцыі». Прэзідэнт Казахстана сказаў, што неабходна прыняць аптымальнае рашэнне, таму што просты знос недабудаванага аб’екта азначаў бы страту часу і грошай. А таму няма іншага выбару, як запрасіць казахстанскіх і замежных архітэктараў і ўрбаністаў, якім будзе пастаўлена задача выпрацаваць магчымыя варыянты выкарыстання праекта LRT[8].

Астана ЛРТ восень 2022 года.

У пачатку лета 2022 года Акім Астаны даў інтэрв’ю з нагоды працягу будаўніцтва ЛРТ. Каб дабудаваць першапачатковы праект, трэба было звыш 1 мільярда долараў. Праект аптымізавалі, з 18 станцый пакідаем 8. З 19 запланаваных рухомых саставаў (адзін састаў складаецца з 4 вагонаў) на першым этапе дастаткова 5 саставаў. Інтэрвал складзе 15 хвілін. З улікам аптымізацыі трэба 577 мільёнаў долараў на завяршэнне — эканомія ў два разы. Кітайскія партнёры кажуць, калі мы будзем забяспечваць бесперапыннае фінансаванне, то з моманту пачатку будаўніцтва на працягу двух гадоў дабудуюць і здадуць у эксплуатацыю.

Для прыспяшэння запуску LRT праект падзелены на два пускавых комплексаў. Першы пускавы комплекс запусцяць у эксплуатацыю да 2025 года. Першым пускавым комплексам коштам $1,152 млрд прадугледжана поўнае завяршэнне васьмі станцый. Кошт другога пускавога комплексу складае $ 735 млн — увядуцца ў эксплуатацыю 10 станцый, а таксама дадаткова паставяць 14 цягнікоў. Тэрміны завяршэння — да канца 2026 года пры бесперапынным фінансаванні.[9]

У лютым 2023 года Акім Астаны Жаніс Касымбек паведамляў, што LRT дабудуюць да канца 2024 года. Кіраўнік горада тлумачыў, што чарговы этап будаўніцтва надземнага метрапалітэна пачалі яшчэ ў 2022 годзе.

Кіраўнік City Transportation Systems таксама распавёў і пра тэхнічныя характарыстыкі грамадскага транспарту.

«У якасці рухомага складу прадугледжана мадэль «Трытон». Магутнасць — 115 квт, максімальная ўмяшчальнасць 652 чалавека. Максімальная хуткасць — 80 км/г. Саставы цалкам аўтаматызаваныя і з’яўляюцца беспілотнымі, [рухаюцца] пад выдаленым кіраваннем аператара. Пасажырапаток, мяркуем, на ўзроўні 25 тысяч чалавек з далейшым павелічэннем», — заявіў Тажыеў.

Цягнікі для праекта будзе вырабляць кітайская вагонабудаўнічая кампанія CRRC Tangshan Co.[9]

Крыніцы правіць

  1. Вместо ЛРТ в Астане будут курсировать скоростные автобусы. Новости Казахстана. Tengrinews.kz. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2014. Праверана 9 сакавіка 2014.
  2. Внедрение LRT станет основополагающим элементом новой транспортной системы Астаны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 2 лютага 2017.
  3. Astana to begin light rail system construction in May. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 27 снежня 2017.
  4. Как проходит строительство LRT в Астане — портал Today.kz. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 27 снежня 2017.
  5. Токаев раскритиковал строительство LRT в столице Казахстана. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2019. Праверана 1 кастрычніка 2019.
  6. Правительство решило достроить LRT, раскритикованное Токаевым. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2019. Праверана 1 кастрычніка 2019.
  7. Опытная эксплуатация линии ЛРТ в столице намечена на июль 2023 года - новости Kapital.kz. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.
  8. Выступление Главы государства К. К. Токаева на заседании Мажилиса Парламента Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022. Праверана 11 студзеня 2022.
  9. а б LRT в Астане будет беспилотным. www.forbes.kz (11 жніўня 2023). Праверана 11 жніўня 2023.