Астрашыцкая вуліца (Мінск)

Астрашыцкая вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар урочышча Астрошыца, якое калісьці знаходзілася на месцы мікрараёна Уручча[1].

Астрашыцкая вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Працягласць каля 900 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Уручча
Тралейбусныя маршруты 37, 42
Аўтобусныя маршруты 33, 86, 99, 113а, 113с, 135, 155
Паштовы індэкс 220125
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Пачынаецца на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Гінтаўта. Таксама перасякаецца з Гарадзецкай вуліцай. Ідзе паралельна вуліцам Уруцкай і Шафарнянскай.

Аб’екты правіць

  • Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ»
  • Цэнтр падтрымкі дзяцей з аўтызмам

Грамадскі транспарт правіць

Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (33, 86, 99, 113а, 113с, 135, 155) і тралейбусных (37, 42) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча».

Зноскі

  1. Уручье: новый взгляд на привычные места. blizko.by (8 красавіка 2024).

Спасылкі правіць