Астрошыцы
аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці
Астро́шыцы[1] (трансліт.: Astrošycy, руск.: Острошицы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр Астрошыцкага сельсавета. Цэнтр калгаса.
Аграгарадок
Астрошыцы
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню ўпамінаецца ў 1449 годзе як маёнтак пад назвай Астрожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 года Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пачатку XX стагоддзя). У 1747 годзе тут пабудавана уніяцкая царква. У 1870 годзе вёска Астрашыцка-Гарадоцкай воласці. На пачатку XX стагоддзя паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 жыхароў) і вёскі (150 жыхароў, 21 двор). З 1924 года цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 года Лагойскага раёнаў. У 1994 годзе — 689 жыхароў, 218 двароў.
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Мікола Гамолка (1922—1992) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астрошыцы
- Ostroszyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 695.