Асінаўскі сельсавет (Чавускі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Асі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Асінаўка.

Асінаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Асінаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
23 снежня 2009
Дата скасавання 16 мая 1960
Насельніцтва (2019) 940
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чыгрынаўскі сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыгрынаўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асінаўка, сельсавет перайменаваны ў Асінаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Дзеднеўскага і Прылескага сельсаветаў[1]. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Пуцькаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[2]. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Пуцькаўскага сельсавета[3].

23 снежня 2009 года да Пуцькаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Асінаўка, а сельсавет перайменаваны ў Асінаўскі[4]. 20 лістапада 2013 года ў склад Радамльскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Дубаснік, Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 904 чалавекі[6], з іх 93,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 940 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.