Пуцькі (Чавускі раён)

вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Пу́цькі[1] (трансліт.: Pućki, руск.: Путьки) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Вёска
Пуцькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
293 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2242
Паштовыя індэксы
213201
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254836066
Пуцькі на карце Беларусі ±
Пуцькі (Чавускі раён) (Беларусь)
Пуцькі (Чавускі раён)
Пуцькі (Чавускі раён) (Магілёўская вобласць)
Пуцькі (Чавускі раён)

Геаграфія правіць

Непадалёку ад вёскі цячэ рака Проня. За 0,9 км на поўнач ад вёскі Пуцькі з 1994 года знаходзіцца аднайменны гідралагічны заказнік мясцовага значэння плошчай 38 га[2].

Гісторыя правіць

Перад вайной у вёсцы жыло 618 чалавек у 139 дварах[3].

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку СкварскПрылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[4].

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 двор, забіты 3 чалавекі[3].

У Пуцькаўскай школе-садзе знаходзіцца Музей баявой славы.

У 1924—1959 гадах — цэнтр Пуцькаўскага сельсавета[5], у 1959—1960 гадах — у складзе Асінаўскага сельсавета[6], у 1960—2009 гадах — цэнтр адноўленага Пуцькаўскага сельсавета[7]. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсавета[8].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Путьки(недаступная спасылка) (руск.)
  3. а б Путьки (руск.)
  4. Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  6. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  8. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области

Спасылкі правіць