Скварск[1] (трансліт.: Skvarsk, руск.: Скварск) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Вёска
Скварск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
154 м
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 02242
Паштовы індэкс
213202
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254828106
Скварск на карце Беларусі ±
Скварск (Беларусь)
Скварск
Скварск (Магілёўская вобласць)
Скварск

Побач з вёскай рака Кашанка ўпадае ў Проню. На адлегласці 2 км ад вёскі знаходзіцца стары нізкаводны мост праз Проню. Паколькі мост пабудаваны ў 1960 годзе без уліку высокага пад'ёму ўзроўню ракі, то яго рэгулярна залівае вадой падчас вясенніх паводак, адразаючы вёску ад райцэнтра[2].

Гісторыя правіць

Перад вайной у вёсцы жыло 324 чалавекі ў 69 дварах[3].

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—ПрылёпаўкаПуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[4].

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 69 двароў, забіта 52 чалавека[3].

Сучаснасць правіць

Каля вёскі знаходзіцца вялікае радовішча тугаплаўкіх глін і радовішча будаўнічых пяскоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Проня подтопила низководный мост в Чаусском районе Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  3. а б Скварск (руск.)
  4. Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)

Спасылкі правіць