Атлантычная Канада

Атлантычная Канада (ці Атлантычныя правінцыі) — вобласць Канады, якая складаецца з чатырох правінцый на атлантычным узбярэжжы: Прыморскіх правінцый (Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда) і правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Размешчаная на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна правінцыя Квебек не ўваходзіць у склад Атлантычнай Канады.

Чатыры правінцыі Атлантычнай Канады

Па стане на 2009 год агульная колькасць жыхароў Атлантычных правінцый складала 2 337 561 чалавек[1].

Гістарычная даведка правіць

Выкарыстоўваемы ў наш час тэрмін Атлантычная Канада ўвёў у 1949 годзе прэм'ер-міністр Ньюфаўндленда Джоі Смолвуд адразу пасля ўваходжання правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор у склад Канады. Смолвуд лічыў залішне саманадзейным назваць новую правінцыю часткай «Прыморскай тэрыторыі», паколькі ў іх склад уваходзяць тры правінцыі — Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і Востраў Прынца Эдуарда, якія маюць сваю ўласную гісторыю і ўнікальныя культурныя асаблівасці. Нью-Брансуік і Новая Шатландыя ўвайшлі ў склад Канфедэрацыі Канада ў 1867 годзе, Востраў Прынца Эдуарда — у 1873 годзе.

Гарады правіць

 
 
 
 

Ніжэй прыведзены спіс супольнасцяў (гарадоў і абласцей) Атлантычнай Канады, колькасць насельніцтва якіх па даных перапісу 2006 года складала больш 15 тысяч чалавек[2]:

Горад Правінцыя Насельніцтва
Галіфакс Новая Шатландыя 411 007
Сент-Джонс Ньюфаўндленд і Лабрадор 181 113
Монктан Нью-Брансуік 126 424
Сент-Джон Нью-Брансуік 122 389
Сідні (муніцыпальная тэрыторыя Кейп-Брэтан) Новая Шатландыя 105 928
Фрэдэрыктан Нью-Брансуік 85 688
Шарлоттаўн Востраў Прынца Эдуарда 58 625
Трура Новая Шатландыя 45 077
Нью-Глазга Новая Шатландыя 36 288
Батэрст Нью-Брансуік 31 424
Корнер-Брук Ньюфаўндленд і Лабрадор 26 623
Кентвіл Новая Шатландыя 25 969
Мірамішы Нью-Брансуік 24 737
Эдмундстан Нью-Брансуік 21 442
Самерсайд Востраў Прынца Эдуарда 16 153

Зноскі

Спасылкі правіць