Сент-Джонс (Ньюфаўндленд і Лабрадор)
горад у Канадзе
Сент-Джонс[1] (англ.: St. John's) — горад у Канадзе, сталіца правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на паўднёвым усходзе вострава Ньюфаўндленд на паўвостраве Авалон на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна.
Насельніцтва — 100 646 чалавек (2006). Гэта другі па колькасці жыхароў горад на атлантычным узбярэжжы Канады пасля Галіфакса.
Эканоміка Правіць
Горад з’яўляецца вузлом аўтамабільных дарог і рыбалоўнай базай на Атлантычным акіяне. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя, порт, міжнародны аэрапорт.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Сент-Джонс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).