Атосы
Атосы — канструкцыйны элемент у сістэме запрэжкі, што служыць для рэгулявання разводу аглабель па шырыні дугі. Лакальная назва цягі. Уяўляюць сабой цяжы (расцяжкі), якія злучаюць верхнія канцы аглабель з канцамі пярэдняй восі ў вазах.
Жалезныя атосы пашыраны з сярэдзіны 19 ст. Да пачатку 20 ст. атосы ў рабочых вазах рабілі з пяньковых вяровак (для трываласці іх часам змазвалі дзёгцем), на захадзе Беларусі — часта з кручаных маладых дрэўцаў дубу, бярозы («клібіны»).
Літаратура
правіць- Атосы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.