Атрарская бібліятэка

Атрарская бібліятэка — велізарная бібліятэка, якая, згодна з легендай, існавала ў дамангольскім цюркскім Атрары  (руск.)[1][2]. Заснаванне бібліятэкі ў Фарабе (Атрары)[3] прыпісваецца навукоўцу і філосафу Аль-Фарабі[4][5]. У канцы XII стагоддзя захавальнікам кніжнага збору называецца Хісамудзін з роду Сунак[4]. Бібліятэка лічылася другой па велічыні пасля Александрыйскай[6][7][8]. Атрар быў сцёрты з твару зямлі падчас заваявальных паходаў  (руск.) Чынгісхана, а далейшы лёс яго кніжных багаццяў не задакументаваны[9].

Як і многія іншыя легенды пра сярэднявечныя бібліятэкі, паданні аб кнігасховішчы ў Атрары натхняюць энтузіястаў на яго пошукі[10]. Сустракаюцца сцвярджэнні, што падчас мангольскага спусташэння Атрара кнігі маглі пахаваць у нейкіх падземных хадах[11] і што бібліятэку рана ці позна адшукае сямігадовы хлопчык[12]. Акадэмічнымі публікацыямі падобныя спекуляцыі не пацвярджаюцца.

У літаратуры правіць

Зыбін шукае Атрарскую бібліятэку ў кнізе Юрыя Дамброўскага  (руск.) «Факультэт непатрэбных рэчаў  (руск.)»[13].

Крыніцы правіць

  1. Сӑтбаева 2000, с. 282.
  2. Есенов 1970, с. 16-17.
  3. Сӑтбаева 2000, с. 542.
  4. а б Досжанов, Малов 1971.
  5. «Знаменитая в ту пору отрарская библиотека, любовно собранная великим Абу-Насром аль-Фараби, находилась глубоко под землёй, под пятью пластами Гумбез Сарая» — Молодая гвардия. — 1982. — № 9. — С. 274
  6. Сӑтбаева 2000, с. 282, В Отраре находилась самая большая после знаменитой Александрий библиотека древности.
  7. Сӑтбаева 2000, с. 542, Легенда гласит, что Отрарская библиотека по числу книг была якобы второй после знаменитой Александрийской библиотеки..
  8. Антонов 1994, с. 99, Отрарская библиотека по богатству считалась уступающей только библиотеке в г. Александрии.
  9. Коштаева 2007, с. 449, Согласно преданию, до нашествия Чингисхана в 1237 году на территории современного Казахстана существовала Отрарская библиотека, которая впоследствии бесследно исчезла..
  10. Есенов 1970, с. 7, выдающееся место занимала знаменитая Отрарская библиотека, поиски которой до сих пор продолжают учёные многих стран.
  11. Е.Омаров: Отрарская библиотека не погибла, книги — под слоем песка Архівавана 11 жніўня 2018. // Интерфакс-Казахстан, 28.02.2011
  12. Клады Казахстана: легенды и были Архівавана 7 лістапада 2014.
  13. Doyle 2000, p. 141.

Літаратура правіць