Афанаськава
Афанаськава (руск.: Афанаськово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва – 1 жыхар (2007) [2].
Вёска
Афанаськава
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 14 км на поўнач ад горада Сафонава, за 16 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 5 км на ўсход ад вёскі чыгуначная станцыя Вадзіна на лініі Дурава — Уладзімірскі Тупік. Уваходзіць у склад Вадзінскага сельскага паселішча. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі Сафонаўскага дзяржаўнага заалагічнага заказніка.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе. У 1941 годзе ў вёсцы размяшчаўся штаб 45-й кавалерыйскай дывізіі [3][4].
Зноскі
- ↑ http://www.admin-safonovo.ru/doc/sxema/obosnovanie.doc
- ↑ Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна Архівавана 22 лютага 2012 года. (руск.) (Праверана 19 снежня 2008)
- ↑ Зборнік баявых загадаў ВАВ
- ↑ Мемуары генерал-палкоўніка Беляўскага В. А.