Афінскі політэхнічны ўніверсітэт

Афінскі нацыянальны тэхнічны універсітэт (грэч. Εθνικό Μετσόβιο Πολυτεχνείο), часта назву скарачаюць да Афінская палітэхніка, або Політэхніён — адна з найстарэйшых і самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Грэцыі. Першапачаткова насіў таксама імя Метсовіён, паколькі мецэнаты, на сродкі якіх быў пабудаваны і абсталяваны універсітэт — Георгіяс Авероф, Нікалаас Стурнарыс, Алена і Міхаліс Тосітс — паходзілі з Мецова ў Эпіры (ном Яніна).

Афінскі політэхнічны ўніверсітэт
грэч. Εθυικό Μετσόβιο Πολυτεχνείό
Арыгінальная назва грэч. Εθυικό Μετσόβιο Πολυτεχνείό
Міжнародная назва англ.: National Technical university of Athens
Заснаваны 12 студзеня 1837[1]
Тып дзяржаўны
Рэктар Канстанцінас Муцурыс
Размяшчэнне Афіны Сцяг Грэцыі Грэцыя
Кампус www.ntua.gr
Юрыдычны адрас Афіны, студгарадок у раёнах Пацісія і Зограф[2]
Сайт ntua.gr (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт быў заснаваны каралеўскім указам ад 31 снежня 1836 (па старому стылю; па новаму стылю — 12 студзеня 1837) як Каралеўская школа мастацтваў.[3] Спачатку яна функцыянавала як адзінка ў складзе вучылішча па падрыхтоўцы рамеснікаў, будаўнікоў, прычым толькі ў выхадныя і святочныя дні. У 1840 годзе, дзякуючы павелічэнню папулярнасці школы і пазітыўным зменам сацыяльна-эканамічных умоў у новай дзяржаве, Каралеўская школа мастацтваў была ператворана ў штодзённую тэхнічную школу, працуючы сумесна з нядзельнай школай. Быў пашыраны круг курсаў, а сама навучальная ўстанова атрымала ўласнае асобнае збудаванне ў Пірэі[3].

 
Від на адзін з кампусаў універсітэта

У 1843 была праведзенаа рэструктурызацыя, і на базе школы стварылі тры аддзяленні: Нядзельнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, Штодзённае вучылішча і зусім новае падраздзяленне Вышэйшая школа выяўленчага мастацтва. Апошняе, пасля пераназванае ў Вучылішча прамысловых і выяўленчых мастацтваў, імкліва развівалася і пасля сфармавала базіс вышэйшай навучальнай установы — інстытута.

У 1873 годзе інстытут атрымаў новы студэнтскі гарадок у раёне Афін Патысія, збудаваны пры фінансавай падтрымцы грэцкіх мецэнатаў з Мецова. З тых часоў студэнты і жыхары горада неафіцыйна называлі інстытут Нацыянальная палітэхніка Мецова. У 1887 годзе інстытут быў падзелены на тры факультэта тэхнічнай накіраванасці: будаўнічы, архітэктурны і машынабудавання.

У 1917 годзе інстытут быў рэарганізаваны спецыяльным законам Грэчаскага парламента ў Вышэйшую школу грамадзянскіх інжынераў, механікаў і электратэхнікаў, інжынераў-хімікаў і архітэктараў. У 1923 годзе выпускнікі школы сфармавалі аснову Тэхнічнай палаты Грэцыі — прафесійнай арганізацыі, якая выступала ў якасці афіцыйнага тэхнічнага кансультанта грэчаскай дзяржавы і несла адказнасць за прысуджэнне прафесійных ліцэнзій для ўсіх практыкуючых інжынераў у Грэцыі.[4]

Найбольш важнай падзеяй у жыцці Афінскай політэхнікі застаюцца падзеі лістапада 1973 года, якія сталі першым крокам на шляху да звяржэння ў Грэцыі ваеннай дыктатуры «чорных палкоўнікаў». 14, 15 і 16 лістапада 1973 года студэнты забарыкадаваліся ў галоўным корпусе ўніверсітэта, перадаючы радыёперадачы, у якіх заклікалі жыхароў сталіцы да паўстання. На вечар 17 лістапада рэжым не мог стрымліваць беспарадкі, урад краіны аддаў загад ваеннай паліцыі задушыць студэнцкае паўстанне. Перад галоўным корпусам сталі танкі, адзін з якіх зламаў галоўныя вароты, пасля чаго пачаўся штурм. Каля 28 студэнтаў былі забітыя ў ходзе інцыдэнту, паўстанне ў выніку было задушана, але стабільнасць рэжыму была падарваная.

Факультэты правіць

Нацыянальны тэхнічны універсітэт у Афінах дзеліцца на дзевяць акадэмічных факультэтаў (грэч. σχολέςσχολές), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 кафедры (грэч. τομείςτομείς)[5].

 
Від на механічны факультэт

Кампус універсітэта правіць

Зноскі

  1. Ιστορία(нявызн.)(недаступная спасылка). NTUA.gr. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2017.
  2. General Information(недаступная спасылка). NTUA.gr. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2017.
  3. а б Ιστορία Архівавана 2 мая 2012.
  4. History Архівавана 1 красавіка 2009.
  5. NTUA Schools(недаступная спасылка). NTUA.gr. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 28 студзеня 2009.

Спасылкі правіць