Афінскі політэхнічны ўніверсітэт

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Афінскі нацыянальны тэхнічны універсітэт (грэч. Εθνικό Μετσόβιο Πολυτεχνείο), часта назву скарачаюць да Афінская палітэхніка, або Політэхніён — адна з найстарэйшых і самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Грэцыі. Першапачаткова насіў таксама імя Метсовіён, паколькі мецэнаты, на сродкі якіх быў пабудаваны і абсталяваны універсітэт — Георгіяс Авероф, Нікалаас Стурнарыс, Алена і Міхаліс Тосітс — паходзілі з Мецова ў Эпіры (ном Яніна).

Афінскі політэхнічны ўніверсітэт
грэч. Εθυικό Μετσόβιο Πολυτεχνείό
Арыгінальная назва грэч. Εθυικό Μετσόβιο Πολυτεχνείό
Міжнародная назва англ.: National Technical university of Athens
Заснаваны 12 студзеня 1837[1]
Тып дзяржаўны
Рэктар Канстанцінас Муцурыс
Краіна
Размяшчэнне Афіны Сцяг Грэцыі Грэцыя
Кампус www.ntua.gr
Юрыдычны адрас Афіны, студгарадок у раёнах Пацісія і Зограф[2]
Сайт ntua.gr (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Універсітэт быў заснаваны каралеўскім указам ад 31 снежня 1836 (па старому стылю; па новаму стылю — 12 студзеня 1837) як Каралеўская школа мастацтваў.[5] Спачатку яна функцыянавала як адзінка ў складзе вучылішча па падрыхтоўцы рамеснікаў, будаўнікоў, прычым толькі ў выхадныя і святочныя дні. У 1840 годзе, дзякуючы павелічэнню папулярнасці школы і пазітыўным зменам сацыяльна-эканамічных умоў у новай дзяржаве, Каралеўская школа мастацтваў была ператворана ў штодзённую тэхнічную школу, працуючы сумесна з нядзельнай школай. Быў пашыраны круг курсаў, а сама навучальная ўстанова атрымала ўласнае асобнае збудаванне ў Пірэі[5].

 
Від на адзін з кампусаў універсітэта

У 1843 была праведзенаа рэструктурызацыя, і на базе школы стварылі тры аддзяленні: Нядзельнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, Штодзённае вучылішча і зусім новае падраздзяленне Вышэйшая школа выяўленчага мастацтва. Апошняе, пасля пераназванае ў Вучылішча прамысловых і выяўленчых мастацтваў, імкліва развівалася і пасля сфармавала базіс вышэйшай навучальнай установы — інстытута.

У 1873 годзе інстытут атрымаў новы студэнтскі гарадок у раёне Афін Патысія, збудаваны пры фінансавай падтрымцы грэцкіх мецэнатаў з Мецова. З тых часоў студэнты і жыхары горада неафіцыйна называлі інстытут Нацыянальная палітэхніка Мецова. У 1887 годзе інстытут быў падзелены на тры факультэта тэхнічнай накіраванасці: будаўнічы, архітэктурны і машынабудавання.

У 1917 годзе інстытут быў рэарганізаваны спецыяльным законам Грэчаскага парламента ў Вышэйшую школу грамадзянскіх інжынераў, механікаў і электратэхнікаў, інжынераў-хімікаў і архітэктараў. У 1923 годзе выпускнікі школы сфармавалі аснову Тэхнічнай палаты Грэцыі — прафесійнай арганізацыі, якая выступала ў якасці афіцыйнага тэхнічнага кансультанта грэчаскай дзяржавы і несла адказнасць за прысуджэнне прафесійных ліцэнзій для ўсіх практыкуючых інжынераў у Грэцыі.[6]

Найбольш важнай падзеяй у жыцці Афінскай політэхнікі застаюцца падзеі лістапада 1973 года, якія сталі першым крокам на шляху да звяржэння ў Грэцыі ваеннай дыктатуры «чорных палкоўнікаў». 14, 15 і 16 лістапада 1973 года студэнты забарыкадаваліся ў галоўным корпусе ўніверсітэта, перадаючы радыёперадачы, у якіх заклікалі жыхароў сталіцы да паўстання. На вечар 17 лістапада рэжым не мог стрымліваць беспарадкі, урад краіны аддаў загад ваеннай паліцыі задушыць студэнцкае паўстанне. Перад галоўным корпусам сталі танкі, адзін з якіх зламаў галоўныя вароты, пасля чаго пачаўся штурм. Каля 28 студэнтаў былі забітыя ў ходзе інцыдэнту, паўстанне ў выніку было задушана, але стабільнасць рэжыму была падарваная.

Факультэты

правіць

Нацыянальны тэхнічны універсітэт у Афінах дзеліцца на дзевяць акадэмічных факультэтаў (грэч. σχολέςσχολές), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 кафедры (грэч. τομείςτομείς)[7].

 
Від на механічны факультэт

Кампус універсітэта

правіць

Зноскі

  1. Ιστορία(нявызн.)(недаступная спасылка). NTUA.gr. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2017.
  2. General Information(недаступная спасылка). NTUA.gr. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  4. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/εθνικο-μετσοβιο-πολυτεχνειο?rid=870419525621-90
  5. а б Ιστορία Архівавана 2 мая 2012.
  6. History Архівавана 1 красавіка 2009.
  7. NTUA Schools(недаступная спасылка). NTUA.gr. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 28 студзеня 2009.

Спасылкі

правіць