Амарна

(Пасля перасылкі з Ахетатон)

Ама́рна (Тэль-эль-Амарна, араб. تل العمارنة‎‎) — паселішча на ўсходнім беразе Ніла, у 287 км на поўдзень ад Каіра. У яго раёне размешчаны руіны старажытнаегіпецкага горада Ахетатон («Гарызонт Атона»), які пабудаваў фараон XVIII дынастыі Эхнатон, і на час свайго кіравання абвясціў сталіцай. Горад праіснаваў каля 15 гадоў, лічачы ад пачатку будаўніцтва (1346 год да н.э.) і да смерці Эхнатона, неўзабаве пасля якой горад быў пакінуты царскай дынастыяй і жыхарамі (1332 год да н.э.)[3].

Археалагічны аб'ект
Амарна
تل العمارنة
Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Заснаваны
1346 да н.э. і 1370 да н.э.[1]
Вышыня цэнтра
195 ± 1 м[2]
Часавы пояс
Амарна на карце Егіпта
Амарна (Егіпет)
Амарна
Амарна
у іерогліфах
N27
X1 O1
M17X1
N35
N5
ȝḫ.t-Jtn
Ахет-Атон
«Гарызонт Атона»
Рэльеф з Амарны
Амарнская прынцэса,
Музей Луўра

Эхнатон пабудаваў тут цэнтр свайго культу новага адзінага егіпецкага бога Атона, перанёс сюды сваю рэзідэнцыю і сталіцу старажытнаегіпецкай дзяржавы з Фіваў. Пасля смерці Эхнатона культ Атона з часам быў вынішчаны, сталіца вернута ў Фівы, і горад Ахетатон быў пакінуты і забыты.

У егіпталогіі ўжываюцца тэрміны «амарнскі перыяд» і «амарнскае мастацтва», якія адносяцца да перыяду кіравання гэтага фараона. Мастацтва у гэты час працягвае развівацца і ўскладняцца. Але ў той жа час, да канца перыяду Амарны, у мастацтве назіраецца імкненне да прастаты.

Гісторыя Ахетатона правіць

Горад праіснаваў каля 15 гадоў. Будаўніцтва было распачата праз 5 гадоў пасля пачатку кіравання Эхнатона (1346 год да н.э.), праз два гады горад абвешчаны сталіцай Егіпта, яшчэ праз два гады было завершана будаўніцтва (1341 год да н.э.), і горад быў пакінуты неўзабаве пасля смерці фараона (1332 да н.э.)[3].

Аменхатэп IV узыйшоў на егіпецкі прастол у 1353 годзе да н.э. На шостым годзе кіравання ён парваў з фіванскім жрэцтвам, якое складала ў той час самую вялікую і ўплывовую праслойку ў грамадстве, і ранейшай афіцыйнай рэлігіяй. Замест старых вераванняў ён увёў культ бога Атона — «адзінага ўсёазараючага жыватворнага Сонца».

Неўзабаве фараон забараніў богаслужэнні ў гонар Амона і ўсіх ранейшых багоў, уладанні жрацоў былі канфіскаваны, храмы зачынены па ўсёй краіне, імёны багоў саскрабаліся са сцен грамадскіх будынкаў. Сам ён змяніў сваё імя Аменхатэп («Амон задаволены») на Эхнатон («Угодны Атону») і разам з сям'ёй, воінамі, рамеснікамі, новымі жрацамі, мастакамі, скульптарамі і слугамі пакінуў Фівы — дзяржаўную сталіцу і цэнтр культу бога Амона.

 
Выява дочак Эхнатона на сцяне Ахетатонскага палаца

Спусціўшыся па цячэнні Ніла, фараон выйшаў на бераг у тым месцы, дзе вызначалася будаўніцтва новай сталіцы. Тут было зроблена ахвярапрынашэнне богу Атону.

Каб за некалькі гадоў на пустым месцы пабудаваць вялікі горад, было не дастаткова сагнаць туды вялікую колькасць людзей. Простую рабочую сілу можна было выкарыстоўваць пры ўзвядзенні будынкаў, але для іх аздаблення патрабаваліся майстры, якія і пакрылі храм Атона разнымі выявамі і надпісамі. Побач з храмам, пад прамым вуглом да яго, размяшчаўся галоўны палац — самы вялікі грамадзянскі будынак старажытнаегіпецкага дойлідства. Яго плошча складала 700x300 метраў, не лічачы сумежных асабістых двароў і храма царскай сям'і. Асноўная частка палаца, як і храм Атона, была зроблена з белага каменя.

Збудаваны горад з храмамі, палацамі, садамі, паркамі, багатымі кварталамі вяльможаў і сажалкамі быў абвешчаны «зямлёй бога Атона». У гэтым горадзе нават тып старажытнаегіпецкага храма стаў зусім іншым — усе ранейшыя храмы вялі са святла ў цемру культавай малельні, якая асвятлялася толькі свяцільнямі каля алтароў.

Аднак, у 1336 годзе да н.э. Эхнатон памёр. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён быў атручаны, таму што на адным з роспісаў намаляваны замах на яго.

Новыя фараоны і фіванскае жрэцтва, якое аднавіла свой ранейшы ўплыў, рабілі ўсё, каб выкрасліць з гісторыі памяць пра свайго папярэдніка, яго новага бога і, адпаведна, пра яго сталіцу. Военачальнік Харэмхеб, які стаў кіраваць на егіпецкім прастоле прыкладна ў 1319 годзе да н.э., пасля трох пераемнікаў Эхнатона, пачаў паўсюднае праследаванне памяці пра Эхнатона. Па загадзе Харэмхеба Ахетатон, у той час ужо і так цалкам пакінуты жыхарамі, быў разбураны. Горад праіснаваў агулам каля 15 гадоў. Затым руіны Ахетатона паступова занесла пяском, і іх на некалькі тысячагоддзяў паглынула пустыня. Месца, дзе раней размяшчаліся набярэжныя Ахетатона, да 1880 года было занята сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, непадалёк знаходзіліся тры вёсачкі.

Планіроўка горада правіць

 
Схема горада

Паколькі горад быў пабудаваны на месцы, да гэтага нікім не заселеным, пытанне пра абмежаванасць гарадской тэрыторыі тады не стаяла. Таму для горада былі характэрны прасторнае размяшчэнне дамоў сядзібнага тыпу. Планіроўка як бедных, так і багатых дамоў не адрознівалася разнастайнасцю, больш таго, характэрная асаблівасць усіх пабудоў — аднатыпнасць іх планаў. Адзіным істотным адрозненнем бедных дамоў ад багатых было тое, што да бедных не прыбудоўвалі малельні, гаспадарчыя службы і памяшканні для рабоў.

У цэнтры горада знаходзіўся вялікі палац, па ўскраінах — загарадныя палацы, у паўночнай частцы горада — палац царыцы Неферціці. У цэнтральным квартале была канцылярыя, ад якой да нашага часу захаваліся шматлікія клінапісныя таблічкі — Тэль-эль-Амарнскі архіў, у заходняй частцы — паліцэйскі квартал, арсенал і плошча для парадаў. У паўднёвай частцы Ахетатона размяшчаліся дамы прыдворных, квартал скульптараў. У майстэрні начальніка скульптараў Тутмоса былі знойдзены скульптуры Эхнатона і Неферціці. На поўначы знаходзілася жыллё чыноўнікаў і гандляроў. Па берагах Ніла стаялі свірны, у гарыстай частцы размяшчаўся царскі некропаль. Рабочыя некропаля жылі ў квартале з вузкімі вуліцамі і цеснымі дамамі, акружаным высокай сцяной з адной брамай. У наваколлях Ахетатона, на заходнім беразе Ніла, былі выяўлены 24 каменныя пахавальні, большасць з якіх заставаліся недабудаванымі.

На ўзгорках, якія атачалі Ахетатон, знаходзіцца мноства вапнавых кар'ераў, з якіх больш усяго вядомы кальцытавы кар'ер Хат-Нуб, які егіпцяне называлі «залатым». Тут засталося мноства надпісаў, надрапаных ці выбітых на сценах тымі, хто здабываў вапняк пачынаючы з часоў Старога царства.

Грабніца Эхнатона правіць

Паблізу Ахетатона размешчана пустая грабніца Эхнатона і яго дачкі Макетатон. Сама мумія Эхнатона пасля пераносу сталіцы ў Фівы верагодна была перанесена ў Даліну цароў, і цяпер лічыцца, што гэта адна з мумій грабніцы KV55 (англ.).

Адкрыццё і раскопкі правіць

Горад фараона-рэфарматара быў адкрыты выпадкова. У канцы 1880-х гадоў жыхарка Тэль-эль-Амарны, адной з навакольных вёсак, знайшла некалькі гліняных таблічак з нейкімі надпісамі. Зразумеўшы, што гэта — тыя самыя «старажытнасці», якімі так цікавяцца іншаземцы, яна разламала таблічкі на некалькі частак, якія прапанавала гандлярам-перакупшчыкам. Тыя паставіліся да іх даволі скептычна і прапанавалі за іх вельмі нізкую цану. Толькі адзін з гандляроў зразумеў, што таблічкі пакрыты нейкім пісьмом, і стаў прапаноўваць іх розным музеям Еўропы.

Аднак і навукоўцы, якія зведалі шмат расчараванняў з-за ўсходніх падробак, паставіліся да таблічак з Амарны з недаверам. Толькі супрацоўнікі Берлінскага музея не толькі даказалі сапраўднасць гліняных фрагментаў, але і вырашылі выкупіць усе пісьмовыя таблічкі, якія на гэты момант ўжо апынуліся ў розных частках свету.

Планамерныя раскопкі ў раёне Амарны былі распачаты ў 1891 годзе пад кіраўніцтвам Ф. Пітры. Па адукацыі Пітры быў хімікам і матэматыкам, потым заняўся калекцыянаваннем старажытнасцей, а затым, на працягу амаль 50 гадоў, быў «землякопам з метрам і тэадалітам у руках». Аднак Пітры, які да гэтага адкрыў ужо нямала помнікаў егіпецкай гісторыі, неўзабаве страціў цікавасць да раскопак у эль-Амарне.

Толькі ў 1907 годзе Германскае ўсходняе таварыства вырашыла працягнуць раскопкі. Кіраваў гэтымі работамі Людвіг Борхарт, які знайшоў знакаміты бюст Неферціці — помнік, які адкрыў чалавецтву цалкам новую старонку гісторыі старажытнаегіпецкага мастацтва.

Першая сусветная вайна перапыніла даследаванні ў эль-Амарне, аднак пасля яе заканчэння яны былі працягнуты. Пазней у раскопках эль-Амарны бралі ўдзел Г. Франкфарт, Ч. Л. Вулі і іншыя.

Спіс выяўленых пахаванняў правіць

  1. Хуа, наглядчык гарэма.
  2. Меры-Ра II, скарбнік і распарадчык скарбніцы.
  3. Ахмос (Ах-мосэ), вярхоўны саноўнік, начальнік сельскіх угоддзяў у Амарне.
  4. Меры-Ра I, Вярхоўны жрэц Атона.
  5. Пенту (Пенджу), галоўны лекар.
  6. Панехсі (Пі-нхас), адзін з прынамсі 4-х першых жрацоў Атона («раб першы Атона ў доме Атона ў Ахетатоне»).
  7. Парэнефер, архітэктар.
  8. Туту, камергер (прыдворны тытул).
  9. Маху, начальнік гарадской варты.
  10. Іпі, Распарадчык дзяржаўнай зямлі.
  11. Ра-мосэ (Рамоз), генерал.
  12. Нахтпаатон, чаці (візір).
  13. Неферхеперусехепер, «прэфект» горада Ахетатон.
  14. Мая, галоўны, «распарадчык войска ўладара абедзвюх зямель».
  15. Суі, носчык сандаль.
  16. Сутау, распарадчык скарбніцы.
  17. Ані, перапісчык ахвярапрынашэнняў у гонар Атона.
  18. Паатанемхеб (Харэмхаб), кіраўнік гаспадаркай цара і начальнік работ у Ахетатоне.
  19. Хеперхепрура Ітнечэр Эе, фараон.

Зноскі

  1. Archaeology and Language: The Puzzle of Indo-European OriginsPimlico, 1998. — С. 49. — ISBN 0-7126-6612-5
  2. а б GeoNames — 2005.
  3. а б The Official Website of the Amarna Project. Архівавана з першакрыніцы 8 October 2008. Праверана 1 кастрычніка 2008.

Спасылкі правіць