Ахтубінск
Ахтубінск (руск.: Ахтубинск) — горад (з 1959 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтубінскага раёна Астраханскай вобласці. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1959 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на левым беразе ракі Ахтубы (рукаў Волгі), за 292 км на поўнач ад Астрахані. Насельніцтва — 42,6 тыс. чалавек. Тэрыторыя горада — 17 км².
Чыгуначныя станцыі Уладзіміраўка і Ахтуба на лініі Валгаград — Верхні Баскунчак. Грузавы і пасажырскі рачны порт на рацэ Ахтуба. Аўтамабільная дарога Валгаград — Астрахань.
Суднабудаўніча-суднарамонтны, кансервавы заводы, цагельня, малаказавод, мясакамбінат, хлебазавод. Ахтубіск — перавалачны пункт прадпрыемства «Бассоль»; адсюль водным шляхам па Ахтубе і Волзе адпраўляецца соль, якая здабываецца з возера Баскунчак. У Ахтубінску размешчаны ГЛІЦ — буйны авіяцыйна-выпрабавальны кoмплекс.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахтубінск