Ах, мой мілы Аўгусцін

Ах, мой мілы Аўгусцін (ням.: O, du lieber Augustin (сустракаюцца розначытанні «Ah, du lieber Augustin», «O du lieber Augustin» і г. д.) — папулярная аўстрыйская народная песня. Лічыцца, што яна была напісана ў Вене падчас эпідэміі чумы 16781679 гг. Аўтарства гэтай песні прыпісваецца нейкаму Аўгусціну Н.

Помнік Аўгусціну ў Вене.

Гісторыя ўзнікненняПравіць

Паводле легенды, Аўгусцін Н., які жыў у Вене, быў спеваком, вядомым таксама сваёй прыхільнасцю да алкаголю. Аднойчы Аўгусцін выйшаў уначы з карчмы ў стане моцнага ап'янення і зваліўся ў яму, куды скідалі перад пахаваннем трупы памерлых ад чумы гараджан. У яме Аўгусцін і заснуў. Раніцай, прачнуўшыся, ён выбраўся з ямы. Дзякуючы «ўнутранай дэзінфекцыі» ён не толькі не захварэў чумой, але нават не падхапіў катару. Па іншай версіі, прачнуўшыся, Аўгусцін спалохаўся, пачаў клікаць на дапамогу і, каб даказаць гараджанам сваю прыналежнасць да свету жывых, пачаў спяваць песні. Па іроніі лёсу, Аўгусцін памёр 11 сакавіка 1685 года ад атручвання алкаголем ва ўзросце 35 гадоў[1], пра што сведчыць запіс у царкоўнай кнізе[2].

Упершыню словы песні «O, Du Lieber Augustin» былі надрукаваны ў 1788 годзе[3].

У Вене, недалёка ад меркаванага месца пахавання Аўгусціна, на скрыжаванні вуліц Нойштыфтгасэ (ням.: Neustiftgasse) і Келермангасэ (ням.: Kellermanngasse) у 1908 годзе яму ўсталяваны помнік-фантан (аўтар — доктар Карл Люгэр)[4].

ТэкстПравіць

 
«Ach Du Lieber Augustin». Ноты для губной гармонікі
Арыгінальны тэкст Літаральны беларускі пераклад Беларускі пераклад[5]

O, du lieber Augustin,
Augustin, Augustin,
O, du lieber Augustin,
Alles ist hin.

Geld ist weg, Mensch (Mad'l) ist weg,
Alles weg, Augustin.
O, du lieber Augustin,
Alles ist hin.

Rock ist weg, Stock ist weg,
Augustin liegt im Dreck,
O, du lieber Augustin,
Alles ist hin.

Und selbst das reiche Wien,
Hin ist’s wie Augustin;
Weint mit mir im gleichen Sinn,
Alles ist hin!

Jeder Tag war ein Fest,
Und was jetzt? Pest, die Pest!
Nur ein gro?' Leichenfest,
Das ist der Rest.

Augustin, Augustin,
Leg' nur ins Grab dich hin!
Oh, du lieber Augustin,
Alles ist hin!

Ах, дарагі ты Аўгусцін,
Аўгусцін, Аўгусцін,
Ах, дарагі ты Аўгусцін,
Усё знікла.

Грошы зніклі, чалавек (дзяўчына) знік(а),
Усё знікла, Аўгусцін!
Ах, дарагі ты Аўгусцін,
Усё знікла.

Адзёжы няма, сям'і больш няма,
Аўгусцін ляжыць у брудзе.
Ах, дарагі ты Аўгусцін,
Усё знікла.

І нават багатая Вена
Знікла, як і Аўгусцін;
Плачце са мною разам,
Усё знікла!

Кожны дзень быў святам,
І што зараз? Чума, адна чума!
Толькі вялікія пахаванні,
Вось і ўсё.

Аўгусцін, Аўгусцін,
Карацей, кладзіся ў магілу!
Ах, дарагі ты Аўгусцін,
Усё знікла!

О мой мілы Аўгусцін,
Аўгусцін, Аўгусцін,
О мой мілы Аўгусцін, усё
Знікла, як дым!

Скончыліся грошы,
каханая знікла!
О мой мілы Аўгусцін,
Нічога няма!

Знікла адзёжа, знік гаманец,
Аўгусцін у бруд упаў!
О мой мілы Аўгусцін,
Свет увесь прапаў!

Вена памірае,
Як той Аўгусцін;
Плача, як усе,
Знікла, як дым!

Свята было ў нас,
Цяпер ужо няма.
Толькі вялікія пахаванні,
Бо ўсюды чума.

Аўгусціне, Аўгусцін, Аўгусцін,
Магілу знайшоў!
О мой мілы Аўгусцін, свет
Прахам пайшоў!

Культурны ўплыўПравіць

 
Чумны слуп у Вене.
  • У Вене шэраг піцейных устаноў і гасцініц носяць назву «Мілы Аўгусцін».
  • Мелодыю песні грае чароўны збанок у казцы Г. Х. Андэрсана «Свінапас».
  • З 1770 года мелодыю песні вызвонвалі куранты Спаскай Вежы Маскоўскага Крамля. Цікаўна, што ў 1770 годзе ў Маскве пачалася эпідэмія чумы, якая дасягнулая свайго апагею да 1771 года[6].
  • У 1905 годзе Густаў Майрынк выдаваў у Вене часопіс «Мілы Аўгусцін».
  • Першае згадванне «Аўгусціна» ў кіно належыць да 1922 года, калі выйшаў аўстрыйскі фільм «Oh, du lieber Augustin» (рэж. Г. К. Брэслаўэр)
  • У 1940 годзе ў Германіі выйшаў фільм «Der liebe Augustin» Вернера Іма па раману Хорста Гейслера. Галоўную ролю выканаў Паўль Гербігер. У 1960 годзе Рольфам Тыле быў зняты яго рэмейк «Der liebe Augustin».
  • У грамзапісы Леаніда Уцёсава 1943 года «Песенка пра нацыстаў» («З Берлінскага кічмана…») (Ф. Кельман (М. Феркельман) — І. Фрадкін) ва ўступе скарыстаны матыў песні «O, du lieber Augustin».

ФактыПравіць

  • Літара «N» замест прозвішча Аўгусціна — вынік дзейнасці царкоўнай бюракратыі. Паводле прынятага парадку афармлення памерлых, у царкоўных кнігах абавязкова павінны былі быць запісаны імя і прозвішча нябожчыка. Калі ж прозвішча па якім-небудзь чынніку была невядомая, замест яе запісвалася лацінская «N» (ням.: namenlos — «безыменны»).

Зноскі

  1. Старая-старая казка. «Ах, мой мілы Аўгусцін…»
  2. www.augustin.ws
  3. James J. Fuld's "The Book of World-Famous Music: Classical, Popular, and Folk". Dover, 1966/1995.
  4. Der liebe Augustin
  5. Пераклад далёкі ад зместу арыгінала, але больш дакладна перадае сэнс тэксту.
  6. Чума

СпасылкіПравіць