Магілёў (аэрапорт)

(Пасля перасылкі з Аэрапорт Магілёў)

Аэрапорт Магілёў — філіял РУП «Белаэранавігацыя», размешчаны недалёка ад горада Магілёў. У 1998 аэрапорту прысвоены статус міжнароднага. У 2002 адбылася рэарганізацыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Аэрапорт Магілёў» і ён быў далучаны да РУП «Белаэранавігацыя». З 2003 аднавіліся рэгулярныя палёты на Маскву, Мінск і Калінінград на самалёце Л-410.

Магілёў
ІАТА: МГЛ (MVQ)ІКАА: УМАА (UMOO)
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Краіна Беларусь
Дата адкрыцця 1968
Вышыня НУМ +194 м
Часавы пояс UTC+2/+3
Час працы Кругласутачна
Сайт avia.of.by/index.… (руск.)
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
13/31 2567 х 42 асфальтабетон
13/31 2000 х 85 грунт

Аэрапорт мае асфальтабетонную ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2566 м і шырынёй 42 м і грунтавую паласу даўжынёй 2000 м і шырынёй 85 м. Прымае паветраныя судны Ту-154, Іл-76 і класам ніжэй, максімальнай узлётнай масай да 171 т. Мае пагранічны, мытны і санiтарна-карантынны кантроль.

Да 1954 года быў ваенным аэрадромам. Размешчаны каля былога прадмесця Лупалава[1].

Зноскі