Аяўскі дзяржаўны ўніверсітэт

Аяўскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Iowa State University), афіцыйна Аяўскі дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Iowa State University of Science and Technology) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эймс у штаце Аява, ЗША.

Аяўскі дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт
англ.: Iowa State University of Science and Technology
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Iowa State University of Science and Technology
Міжнародная назва англ.: Iowa State University
Заснаваны 1858
Студэнты 36 660, 30 708[1] і 29 969[2]
Краіна
Размяшчэнне Эймс, Аява, ЗША
Сайт iastate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваны ў 1858 годзе як сельскагаспадарчы каледж і ўзорная ферма. 4 ліпеня 1959 года каледж быў афіцыйна перайменаваны ў дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт. Гэта буйнейшы ўніверсітэт штата па колькасці студэнтаў. У ім прапануецца больш за 100 праграм атрымання ступені бакалаўра, 112 праграм атрымання ступені магістра і 83 праграмы атрымання ступені доктара. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт з'яўляецца сядзібай для адной з дзесяці нацыянальных навукова-даследчых лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША, навукова-даследчай лабараторыі біяаднаўляльных крыніц энергіі, інстытута раслінаводства і розных іншых навукова-даследчых інстытутаў.

Структура

правіць
  • Каледж сельскай гаспадаркі і навук пра жыццё
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Каледж вольных мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж навук аб чалавеку
  • Каледж дызайну
  • Каледж магістратуры

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць