Аўгуста Джакамеці

Аўгуста Джакамеці (іт. Augusto Giacometti, 16 жніўня 1877, Стампа — 9 чэрвеня 1947, Цюрых) — швейцарскі мастак.

Аўгуста Джакамеці
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 жніўня 1877(1877-08-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1947(1947-06-09)[3][4][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дызайнер
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Аўгуста Джакамеці з’яўляўся буйным прадстаўніком постмадэрнізму і постсімвалізму, быў майстрам вітража і манументальнага насценнага жывапісу, а таксама плакатнага мастацтва. Быў членам сям’і мастакоў, скульптараў і архітэктараў Джакамеці, стрыечны брат мастака Джавані Джакамеці.

Джакамеці займаўся маляваннем з дзяцінства. Вывучаў жывапіс з 1894 па 1897 год у цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва, затым — у Парыжы і ў Фларэнцыі. З 1915 года жыў у Цюрыху.

У Цюрыху ўступіў у масонскую ложу Вялікай швейцарскай ложы Альпіна.

Першы вялікі свой заказ А. Джакамеці атрымлівае на роспіс прыёмнай залы ў паліцэйскім упраўленні Цюрыха (Джакамеці-хол). У 1929 годзе мастак стварыў каляровыя вітражы для лютэранскай царквы ў Фраўэнфельдзе (кантон Тургаў). У 1937 годзе зрабіў вітражы для хору ў царкве Адэльбадэн. Мастак выкарыстоўваў у сваіх творах яркія, зіхатлівыя фарбы.

Аўгуста Джакамеці з’яўляецца адным з першых мастакоў XX стагоддзя, якія спрабавалі працаваць у стылі бесперадметнага, абстрактнага мастацтва.

Зноскі