Аўгустоўскі павет (1919—1939)
Аўгусто́ўскі паве́т (польск.: Powiat augustowski) — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горада Аўгустоў.
Аўгустоўскі павет | |
---|---|
Powiat augustowski | |
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводства |
Уключае | 12 вясковых гмінаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Аўгустоў |
Дата ўтварэння | 1919 |
Дата скасавання | верасень 1939 |
Насельніцтва (1921) | 62 384 |
Гісторыя
правіцьСтвораны на аснове былога Аўгустоўскага павета Сувалкаўскай губерні Польскага царства пасля польска-літоўскіх змаганняў за Сувалкію. З самога пачатку ўваходзіў у склад Беластоцкага ваяводства. У 1940 г. на яго аснове быў створаны Аўгустоўскі раён БССР.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства Польшчы. Толькі самая ўсходняя частка павету прыналежыць да Гродзенскага раёна (Сапоцкіншчына).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьГміны
правіць- Вялікая Баля — адміністрацыйны цэнтр Лойкі
- Барглаў — адміністрацыйны цэнтр Барглаў Касцельны
- Валавічоўцы — адміністрацыйны цэнтр Сапоцкін
- Галынка — адміністрацыйны цэнтр Галынка
- Дэмбова — адміністрацыйны цэнтр Язева
- Кальніца — адміністрацыйны цэнтр Белабжэгі
- Кур'янка — адміністрацыйны цэнтр Скеблева
- Лабна — адміністрацыйны цэнтр Падлабенне
- Ліпск — адміністрацыйны цэнтр Ліпск
- Штабін — адміністрацыйны цэнтр Штабін
- Шчэбра-Альшанка — адміністрацыйны цэнтр Навінка
Мястэчкі
правіцьНасельніцтва
правіцьПаводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 62 384 жыхар, з чаго 58 896 (94,41%) палякаў, 2 789 (4,47%) яўрэяў, 531 (0,85%) рускіх, 92 (0,14%) 92 беларусаў, 42 немцаў, 11 літоўцаў, 4 украінцаў і па адным чэху і эстонцу. Для 17 чалавек нацыянальнасць была не пазначаная. 90,4% (56 400) жыхароў павету былі каталікамі, 6,4% (4 036) юдаістамі, 1,5% (932) стараверамі, 1,1%% (683) праваслаўнымі, 0,5% (289) пратэстантамі, 23 уніятамі, 4 атэістамі, для 17 веравызнанье невызначанае[1].