Аўраам Бер Доб Лебенсон

Аўраам Бер Доб Лебенсон, таксама сустракаецца варыянт Лебензон (каля 17941878) — яўрэйскі паэт і тлумачальнік Бібліі

Аўраам Бер Доб Лебенсон
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1794[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1878(1878-11-19)[3] ці 17 лістапада 1878(1878-11-17)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Micah Joseph Lebensohn[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў іўрыт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Катлоўцы, сучасны Астравецкі раён[4].

У дзяцінстве пазбавіўся маці, а таму жыў у свайго дзеда, Ёны Даманскага, які даў унуку традыцыйнае выхаванне. У 1800 г. скончыў курс у яўрэйскім вучылішчы ў Міхалішках, але працягваў вывучаць кабалістыку і філасофію рэлігій. Працягнуў адукацыю ў Віленскіх яўрэйскіх вучылішчах і ўжо да ў 11 гадоў праславіўся ў Вільні выбітным талмудыстам. Акрамя чыста яўрэйскіх прадметаў навучання, якія хлопчык засвоіў у дасканаласці, Лебенсон чляхам самаадукацыі вывучаў еўрапейскія мовы і гісторыю, геаграфію, матэматыку і славесныя навукі. Некаторы час захапляўся Кабалой і містыкай. Паводле звычаяў таго часу яго жанілі на 13-м годзе жыцця. Пасля Лебенсон пераехаў у Міхалішкі, дзе жылі яго цесць і цёшча.

У 1808 годзе ён атрымаў месца яўрэйскага духоўнага суддзі ў Ашмянах і пачаў вучыць яўрэйскіх дзяцей. Неўзабаве ён павінен быў пакінуць Ашмяны, бо выклікаў недавер мясцовых яўрэяў пашырэннем школьнага курсу, і распачаў выданне Бібліі з Мендэльсонаўскім нямецкім перакладам і ўласнымі каментарамі. У 1848 года Лебенсон быў прызначаны старшым настаўнікам яўрэйскай і халдэйскай моў пры былым Віленскім рабінскім вучылішчы і заставаўся на гэтай пасадзе да 1864 года, калі канчаткова пакінуў школу і прысвяціў сябе выключна навуцы і літаратурнай працы.

Творчасць

правіць

Лебенсон пісаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове.

Першы зборнік яго вершаў з’явіўся ў 1842 годзе. У ім пераважаў лірычны элемент, крытыка сучаснага яму яўрэйства і імкненне да дыдактызму. Вершы, напісаныя на свяшчэннай для свайго народа мове, выклікалі абурэнне многіх рабінаў. У многіх гарадах кніга гэтая была адданая «херэму» (анафеме) і ўрачыста спалена. У 1856 годзе ў Вільні выйшла другое выданне вершаў Лебенсона, у 1858 годзе — трэцяе. У тым жа годзе публікуецца «Новае тлумачэнне да некаторых кніг Бібліі», у 1867 — алегарычная драма «Праўда і Вера». Паралельна пісаў артыкулы ў яўрэйскіх газетах.

Экзэгетычныя працы Лебензона садзейнічалі распаўсюджванню сярод яўрэяў здаровага разумення біблейскага тэксту, яго паэтычнай сілы і прыгажосцяў старажытнаяўрэйскай мовы; яго вершы пасля атрымалі агульнае прызнанне. Яны ажывілі ў асяроддзі прадстаўнікоў народа паміраючую старажытнаяўрэйскую мову.

Узнагорды

правіць
  • Дыяментавы пярсцёнак — за малітву з нагоды каранавання імператара Аляксандра II.
  • Сярэбраны медаль на Станіслаўскай стужцы (1861).

Крыніцы

правіць
  1. а б в Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 14. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. Swartz A. Adam Hacohen // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #142381357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. Адам Мальдис. Великолепные семерки // СБ. Беларусь сегодня, 30 сентября 2008

Літаратура

правіць
  • Лебенсон, Авраам Доб Бер // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — Т. 10: Ладенбург — Миддот, стлб. 51—53.
  • Лебенсон, Авраам Доб Бер // Русский биографический словарь А. А. Половцова. — Т. 10 (1914): Лабзина — Ляшенко, с. 115—116.