Аўраам Лемпель (іўр.: אברהם למפל; 10 лютага 1936, Львоў — 4 лютага 2023) — ізраільскі спецыяліст у галіне інфарматыкі, прафесар.

Аўраам Лемпель
іўр.: אברהם למפל
Дата нараджэння 10 лютага 1936(1936-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 2023(2023-02-03)[1] (86 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці крыптограф, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера электратэхніка і тэорыя інфармацыі
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Israel Cederbaum[d][2]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове. У 1959 годзе перабраўся з Польшчы ў Ізраіль. У 1977 годзе разам са сваім калегам, прафесарам Якавам Зівам, апублікаваў LZ7, першую версію алгарытму Лемпеля-Зіва, а ў 1979 годзе — другую версію, 79LZ.

Абедзве версіі паслужылі асновай для тэхналогій сціскання, такіх як TIFF, PNG, ZIP і GIF, а таксама сыгралі цэнтральную ролю ў фарматах PDF (для дакументаў) і MP3 (для музыкі).

Алгарытм, распрацаваны Лемпелем і Зівам, дазваляе сціскаць даныя без страт і не патрабуе папярэдняга ведання статыстычных уласцівасцей даных. Многія тэхналогіі сціскання, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце ў прыладах памяці, камп’ютарах і сродках сувязі, былі распрацаваныя на аснове гэтага алгарытму.

Памёр у 2023 годзе.

Зноскі

  1. Вікіпедыя на іўрыце — 2003.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.