Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт

Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт (англ.: Australian Catholic University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, кампусы якой размяшчаюцца ў гарадах Брысбен, Канбера, Мельбурн, Сідней, Баларат, а таксама ў прадмесцях Сіднея Блэктаўне і Стратфілдзе.

Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт
англ.: Australian Catholic University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Australian Catholic University
Заснаваны 1908
Рэарганізаваны 1991
Краіна
Размяшчэнне
Кампус Брысбен, Канбера, Мельбурн, Сідней, Баларат, Блэктаўн, Стратфілд
Сайт acu.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт быў створаны 1 студзеня 1991 года шляхам зліцця чатырох каталіцкіх вышэйшых навучальных устаноў у Квінслендзе, Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі і Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі. Першым кіраўніком універсітэта стаў арцыбіскуп Сіднея кардынал Эдвард Беда Клэнсі. Універсітэт размешчаны ў шасці кампусах у трох штатах і адной федэральнай тэрыторыі, а таксама мае замежны кампус у Рыме. Хоць універсітэт з'яўляецца каталіцкім, ён адкрыты для студэнтаў усіх рэлігійных перакананняў.

Структура

правіць
  • Факультэт адукацыі і мастацтваў
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Факультэт права і бізнесу
  • Факультэт тэалогіі і філасофіі

Спасылкі

правіць