Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса

Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса (англ.: Torrens University Australia) — аўстралійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якога месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса
англ.: Torrens University Australia
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Torrens University Australia
Заснаваны 1961
Рэарганізаваны 2013
Краіна
Размяшчэнне Сідней, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія
Сайт torrens.edu.au

Агульная характарыстыка

правіць

У 2013 годзе ВНУ стала 33-м універсітэтам у Аўстраліі і першым новым універсітэтам за 20 гадоў. Станам на 2021 год універсітэт мае кампусы ў пяці гарадах Аўстраліі, адзін у Новай Зеландыі і адзін у Кітаі. Налічваецца каля 20 000 студэнтаў. Універсітэт названы ў гонар сэра Роберта Рычарда Торэнса, брытанскага палітыка і пісьменніка, які эміграваў у калонію Паўднёвая Аўстралія, стаўшы з часам сярод іншага яе прэм'ер-міністрам. У будынку Торэнса ў Адэлаідзе адкрыўся першы кампус універсітэта.

Структура

правіць
  • Каледж бізнесу і камунікацый
  • Каледж прыроднай тэрапіі
  • Каледж прыгажосці
  • Каледж дызайну
  • Школа гасцінічнага менеджменту
  • Школа бізнесу
  • Інстытут імя Янсена Ньюмана
  • Школа медыядызайну
  • Вышэйшая школа «Рэал Мадрыд»
  • Школа прыроднай тэрапіі
  • Цэнтр моў
  • Каледж гасцінічнага менеджменту

Спасылкі

правіць