Аўтамагістраль Урал

дарога ў Расіі

Федэральная траса М5 «Урал» — аўтамабільная дарога федэральнага значэння ў Расіі па маршруце: Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — Чалябінск (з пад’ездамі да Саранска, Ульянаўска, Арэнбурга, Екацярынбурга). Працягласць 1879 км.

Аўтадарога
«Урал»
М5
E 30
М5 у сетцы расійскіх федэральных дарог
М5 у сетцы расійскіх федэральных дарог
Асноўная інфармацыя
Краіна Сцяг Расіі Расія
Рэгіён
Частка дарогі Еўрапейскі маршрут E30
Статус федэральная
Уладальнік дзяржаўная
Даўжыня 1 879 км
Пачатак Масква
Праз Разань (180 км), Пенза (634 км), Самара (1038 км), Уфа (1470 км)
Канец Чалябінск (1879 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

М5 — адна з найстарэйшых аўтамабільных дарог Расіі. Участак ад Масквы да Разані (стары) пабудаваны (дакладней, адаптаваны для аўтамабільнага руху, маскоўска-разанская дарога існавала і раней) у пачатку 1930-х гадоў, на зары аўтамабілізацыі СССР. У 1946—1947 гадах дарога працягнута да Куйбышава. На ўсім працягу (ад Масквы да Чалябінска) рух адкрыты ў 1965 годзе.

Працягам трасы М5 на ўсход з’яўляюцца аўтадарогі «Іртыш», «Сібір», «Байкал» і «Амур». Усходні канчатак аўтадарогі М7 «Волга» спалучаецца з трасай М5 ва Уфе.

Спасылкі

правіць