Комплекс Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства
Комплекс Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства — комплекс будынкаў у Мінску, размешчаны па вуліцы Клары Цэткін.
Комплекс Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Пачатак будаўніцтва | 1983 |
Канец будаўніцтва | 1985 |
Архітэктар | Іван Іванавіч Боўт, Марат Мікітавіч Гроднікаў і Аляксандр Іванавіч Малашка |
Пабудаваны ў 1983—1985 гадах па праекце архітэктараў І. Боўта, М. Гроднікава, А. Малашкі.
Архітэктура
правіцьАктыўна ўдзельнічае ў фарміраванні фронту забудовы вуліцы і прасторавай арганізацыі прылеглай да яе тэрыторыі. Архітэктурная кампазіцыя заснаваная на кантрасным спалучэнні вышыннага дзевяціпавярховага цыліндрычнага аб’ёма (у ім стаянка легкавых аўтамабіляў) з двухпавярховым падоўжаным аб’ёмам (у ім стаянка грузавога транспарту і рамонтныя службы). Вертыкальныя і гарызантальныя аб’ёмы аб’яднаныя ўстаўкай, дзе размешчаныя адміністрацыйныя памяшканні. Аб’ёмна-планіровачнае вырашэнне падпарадкавана ідэі рацыянальнага перамяшчэння аўтамабіляў унутры комплексу, іх аптымальнага тэхнічнага абслугоўвання і ўстаноўкі на месцы захоўвання, максімальнай блакіроўкі аб’ёмаў, стварэння камфортных умоў для працы. Канструкцыйная схема будынкаў — зборны жалезабетонны каркас, зборна-маналітнае вырашэнне ўнутраных вінтавых рампаў у цыліндрычным аб’ёме, саманясучыя вертыкальныя панелі сцен. У вонкавай аддзелцы выкарыстаны высакаякасная тынкоўка, гранітная і керамічная плітка. Лаканічныя аб’ёмы, пластычнае вырашэнне іх фасадаў ствараюць выразнае аблічча сучаснага прамысловага аб’екта.
Літаратура
правіць- А. Б. Марозава. Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства комплекс // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.