Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў
Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў (нар. 25 лютага 1977, Віцебск) — беларускі навуковец, урач і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук.
Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1977[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, урач, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, урач-лячэбнік.
Працаваў старшым лабарантам, асістэнтам кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, загадчыкам аддзялення таракальнай і сасудзістай хірургіі ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца». Загадчык кардыяхірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].
Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі і чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].