Аляксандр Грыкоўскі
Аляксандр Грыкоўскі (1893, в. Корніна, Бельскі павет, Гродзенская губерня — 13 лютага 1919) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.
Аляксандр Грыкоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, педагог |
Дата нараджэння | 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1919 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1910-я г.), Свіслацкую беларускую настаўніцкую семінарыю (1916). Да беларускага руху далучыўся ў час Першай сусветнай вайны. У 1917 дырэктар першай беларускай школы ў Гродне. У 1918 кааптаваны ў склад Віленскай беларускай рады, член Беларускай сувязі нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай беларускай губернскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэта. Першы старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Адзін з ініцыятараў склікання Беларускага краёвага з'езда Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў. Пахаваны за кошт урада БНР на гродзенскіх могілках.
На смерць Аляксандра Грыкоўскага кампазітар І. Тарасевіч напісаў «Песню» для голасу і фартэпіянна (верш М. Багдановіча).