Stadler 85600M Чыжык — трамвай вытворчасці завода Stadler Minsk. Распрацаваны на аснове трамвая БКМ-Stadler 853 Мяцеліца. У трамвая падоўжана сярэдняя секцыя. Таксама мае мадыфікацыю Stadler 85601M, якая мае шырыню каляіны 1435 мм.

Stadler 85600M
Вытворца Беларусь Stadler Minsk
Гады выпуску 2016 — сучаснасць
Папярэднік БКМ-Stadler 853

Станам на студзень 2022 года пабудавана 23 трамваі мадэлі B85600M для Санкт-Пецярбурга (Расія) і 12 трамваеў B85601M для Качабамбы (Балівія)[1].

Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.

Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.

Зноскі

  1. Пропавший с улиц Минска трамвай Stadler "Метелица" нашел новое пристанище (руск.) (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.