Баба Віда (балг.: Баба Вида) — сярэдневяковая крэпасць у горадзе Відзіне (на паўночным захадзе Балгарыі), галоўная гарадская славутасць.

Крэпасць
Баба Віда
балг.: Баба Вида
43°59′35″ пн. ш. 22°53′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Відзін
Будаўніцтва 10 ст.11 ст.
Статус музей-крэпасць
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крэпасць стаіць на беразе Дуная. Складаецца з 2 асноўных крапасных муроў і 4 веж.

Гісторыя правіць

 
План крэпасці

Будаўніцтва крэпасці пачалося ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскай крэпасці Банонія. У Сярэдневякоўі Баба Віда была найважнейшым умацаваннем у паўночна-заходняй Балгарыі. Баба Віда вытрымала 8-месячную аблогу візантыйскай арміі Васілія II, аднак была разбурана і занава адбудавана ў час праўлення Івана Сраціміра.

Крэпасць іграла важную ролю ў час акупацыі Балгарыі Асманскай імперыяй, пазней, у канцы 18 стагоддзя, страціла абарончае значэнне і стала выкарыстоўвацца як арсенал і турма.

Сёння Баба Віда — музей-крэпасць.

Спасылкі правіць