Баба (горы)
Баба (макед.: Баба, грэч.: Βαρνούντας) — горны масіў на мяжы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй. Баба ўзвышаецца над горадам Бітала ў Паўночнай Македоніі, частка масіва размешчана ў номе Фларына (Грэцыя). Ёсць некалькі вяршыняў, найвышэйшая кропка — пік Пелістэр (2601 м); трэцяя па вышыні гара Паўночнай Македоніі пасля Кораба (2764 м) і Шар-Планіны (2760 м). У македонскай частцы Бабы на схілах Пелістэра ўтвораны нацыянальны парк, дзе жывуць многія рэдкія прадстаўнікі флоры і фаўны, у тым ліку эндэмікі Балкан — балканская, або румелійская хвоя (Pinus peuce).
Баба | |
---|---|
| |
Тып | Горны масіў |
Размяшчэнне |
![]() ![]() |
Апошняе вывяржэнне | 41°00′13″ пн. ш. 21°11′12″ у. д.HGЯO |
Вышыня вяршыні | 2601 м |
Адносная вышыня | 1516 м |