Бабкі (гульня з пяском)

Ба́бкі[1], Гульня ў ба́бкі[2][3] або Лепка ба́бак — гэта забава альбо гульня, у якой лепяць з сумесі вады і глебы невялікую скульптуру простай формы, а потым разбураюць яе, ненапраўду ядуць, або ўпрыгожваюць з дапамогай падручных сродкаў.

«Бабкі». Людвіг Кнаус(руск.) бел.

АпісаннеПравіць

 
Пясочныя бабкі

Бабкі робяцца з сумесі вады і глебы. Сярод іншых інгрэдыентаў, якія часам дадаюць у асноўную сумесь вады і глебы, таксама можна згадаць часткі раслін і гальку. «Пірог» будзе больш трывалым, калі глей будзе ліпкім — падобным на хлебнае цеста. Бабкі можна ляпіць толькі рукамі, а можна выкарыстоўваць спецыяльныя формы з пластыку. Гульня можа ісці ў пясочніцы, але марскі бераг або любая пляцоўка з падыходзяай глебай таксама выкарыстоўваюцца дзецьмі пры неабходнасці.

Стварэнне бабак можа быць вельмі прыемным заняткам, і, як мяркуецца, узбагачае фантазію дзіцяці[4]. Стварэнне гразевых піражкоў дазваляе даследаваць фактуры і стварае аснову навуковых разваг, паколькі яны змяняюць уласцівасці ад розных прапорцый вады і глебы. Некаторыя дзеці не любяць падобныя заняткі[5]. Дзіця можа саромецца «забрудзіцца»[6].

Шмат хто ўспамінае гэты дзіцячы занятак з любоўю[7][6].

ТэхнікаПравіць

 
Формачка і бабка, зробленая з яе дапамогай

Выкопваецца невялікая ямка, дадаецца вада і сумесь размешваецца палкай — гэта толькі адзін з метадаў, які выкарыстоўваецца дзецьмі для стварэння бабкі[8]. Некаторыя арганізоўваюць вечарынкі ці мерапрыемствы для дзяцей, дзе яны разам ствараюць гразевыя пірагі[9][10]. Перавагі вырабу піражкоў з бруду ўключаюць: узмацненне пачуцця дакранання і развіццё «сапраўднай» творчасці[11]. Некаторыя дарослыя больш фармальна падыходзяць да заняткаў і прысвячаюць дзіцячыя гульнявыя памяшканні вырабу бабак[12][13][14]. У школьных умовах можа быць створаны цэнтр гразі[15]. Некаторыя выкладчыкі могуць уключыць мастацтва і музыку ў заняткі па гатаванні бабак падчас заняткаў[16].

Іншыя інгрэдыенты для падобных гульняў уключаюць[17]:

  • пілавінне
  • яечныя шкарлупіны
  • лупіна апельсіна
  • здробненае лісце
  • пясок
  • снег

Зноскі