Бабровіцкі вал
Бабро́віцкі вал (ад назвы вёскі Бабровічы ў Калінкавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, у межах Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Бабровіцкі вал — адносна невялікі (даўжыня 45 км, шырыня 6 км), уключае Зарэчынскую дыяпіроідную брахіантыкліналь, Камаровіцкае і Бабровіцкае дыяпіроідныя падняцці, ускладненыя ў паўночнай частцы перадданкаўскімі крыптадыяпірамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%8F%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD_-_%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D1%8B%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96.svg/300px-%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%8F%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD_-_%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D1%8B%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96.svg.png)
Вал мае складаную форму: пры яго агульнай субшыротнай арыенціроўцы Камаровіцкае і Бабровіцкае падняцці арыентаваны субмерыдыянальна. Амплітуда падняццяў 200—400 м, перавышэнне вала адносна сумежных сінкліналей мяняецца ад 200 да 1000 м і павялічваецца па паверхні галітавай падтоўшчы да 2000 м. Сфарміраваўся ў асноўным у выніку праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы, верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў данкава-лебядзянскі і каменнавугальны час.
Літаратура
правіць- Бабровіцкі вал // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.