Баброўка (прыток Будавесці)
рака ў Беларусі
Баброўка — рака ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Будавесць (басейн Заходняй Дзвіны).
Баброўка, прыток Будавесці | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 8,6 км |
Вадацёк | |
Вусце | Рака Будавесць |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Будавесць → Обаль → Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіна |
Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 2,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Мясаедава, вусце за 1,5 км ніжэй за вёску Слабада. Рэчышча на працягу 5 км ад вытоку і на 1 км угару ад вусця каналізаванае.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.