Багданаўскі сельсавет (Сенненскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Багданава.

Багданаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Багданава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 743
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарывецкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарывец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падворыцкага сельсавета[1]. 19 лютага 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Запруддзе, сельсавет перайменаваны ў Запруддзеўскі сельсавет. 30 сакавіка 1992 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белаліпскага сельсавета. 21 чэрвеня 1993 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Багданава, сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ульянавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер’е, Замашанская, Замошша, Каміншчына, Кішуроўшчына, Малы Азярэцк, Малыя Ульянавічы, Мар’янава, Новае Сяло, Партызаны, Прыветак, Рудніца, Смалоўка, Сяргейкі, Уздорнікі і Ульянавічы), у склад Ходцаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)[2]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Каміншчына і Кішуроўшчына[3].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1743 чалавекі[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  3. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг.(руск.) 
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.