Багушэвіцкі камень з рыбкамі

Багушэвіцкі камень з рыбкамі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца паблізу ад вёскі Багушэвічы (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 0,5 км на захад ад хутара Пацэвічаў.

Багушэвіцкі камень з рыбкамі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, паблізу ад вёскі Багушэвічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць
physical
Багушэвіцкі камень з рыбкамі
Багушэвіцкі камень з рыбкамі

Апісанне правіць

Валун ружовага граніту памерамі 1,95 х 1,5 м, вышынёй 1,3 м, які мясцовыя жыхары называюць камень «з рыбкамі». Такая назва дадзена, відаць, таму, што на бакавой роўнядзі валуна знаходзіцца ўключэнне (ксеналіт) іншай паводле саставу пароды — шэрага гнейсу і ў выглядзе пляскатага эліпса (0,85 х 0,25 м). Частка гнейсу разбурылася, у выніку чаго і ўтварылася паглыбленне, у верхняй частцы якога выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, што прыродныя рысы гэтага ксеналіту былі яшчэ падпрацаваны рукой чалавека так, каб яго відарыс больш нагадваў рыбу.

Легенда правіць

 
«Рыбкі»

Лічыцца, што гэтую выяву стварылі французы ў 19 стагоддзі з мэтай адзначыць месца захавання яшчэ аднаго скарбу. Паводле падання, большая з гэтых рыбак (эліпсаў) паказвае напрамак, дзе знаходзіцца тое месца і адлегласць да яго, меншая — глыбіню, на якой закапаны скарб.

Літаратура правіць

  • Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29-30.