Бадзягі[1] (Spongillidae) — сямейства прэснаводных губак з класа звычайных (Demospongia).

Бадзягі

Бадзяга (Spongilla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spongillidae Gray, 1867


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  47691
NCBI  6050
EOL  8067
FW  348666

Апісанне

правіць

Нерухомыя каланіяльныя жывёлы, якія складаюцца з мноства злучаных паміж сабой асобін і жывуць пад вадой на глыбінях да 2 метраў. Па вонкавым выглядзе яны нагадваюць расліны. Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае э непрыемнм пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы.

Селяцца губкі на падводных прадметах. У вадаёмах Беларусі найчасцей трапляюцца 2 віды: бадзяга азёрная (Spongilla lacustris) жыве ў стаячых вадаёмах, бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных вадаёмах.

Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаванаем) спосабамі. Маюць вялікую здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арганічнымі рэшткамі. Жывуць некалькі месяцаў. Увосень утвараюць круглявыя ўнутраныя пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі.

Сістэматыка

правіць

Роды:

Значэнне для чалавека

правіць

Могуць засмечваць гідратэхнічныя збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арганічных рэчываў.

Высушаныя бадзягі — народны сродак ад рэўматычных і іншых боляў. Ужываюцца ў выглядзе мазей.

Зноскі

  1. Напісанне Бадзягі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.212

Літаратура

правіць