Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Бадры Акубардыя
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Бадры Рабоевіч Акубардыя
Нарадзіўся 11 студзеня 1993(1993-01-11)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 182 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Гомель
Нумар 78
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2009 Сцяг Украіны РВВВФК (Кіеў)
2009 — 2010 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера*
2010 — 2016 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013 — 2016   Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 46 (3)
2016 Сцяг Грузіі Зугдзідзі 6 (0)
2017 Сцяг Украіны Геліяс (Харкаў) 7 (0)
2017 — 2018 Сцяг Украіны Сумы 13 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Гомель 12 (1)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2012 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 14 (0)
2012 — 2013 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

Бадры Акубардыя (нар. 11 студзеня 1993, Пічоры, Грузія) — украінскі футбаліст грузінскага паходжання, абаронца беларускага клуба «Гомель».

Клубная кар’ераПравіць

Нарадзіўся ў Грузіі, аднак у трохгадовым уросце з-за грузіна-абхазскага канфлікту пераехаў з бацькамі ва Украіну, у горад Бахмач, дзе і пачаў займацца футболам. Пасля восьмага класа перабраўся ў спартыўны інтэрнат у Браварах, а неўзабаве апынуўся ў кіеўскім РВВФК. У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама», на наступны год пачаў гуляць за моладзевы склад сталічнага клуба, дзе за тры сезоны згуляў у 61 матчы.

Улетку 2013 года трэнер моладзевага складу кіяўлян Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2» і ўзяў з сабой некалькі ігракоў, у тым ліку Бадры. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0). У жніўні 2016 года перайшоў у грузінскі клуб «Зугдзідзі», які ўзначальваў украінскі спецыяліст Уладзімір Люты. Пазней вярнуўся ва Украіну, гуляў у Першай лізе за харкаўскі «Геліяс» і «Сумы».

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Гомель»[2], у складзе якога стаў адным з асноўных ігракоў.

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў у юнацкіх і моладзевых зборных Украіны розных узростаў. У студзені 2013 года ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дапамог сваёй зборнай стаць фіналістам турніру.

Зноскі

  1. Badri Akubardia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бадри Акубардия стал игроком "Гомеля"

СпасылкіПравіць